Вайна99

Расія праводзіць масавы ракетны абстрэл украінскіх гарадоў

15 лістапада ў другой палове дня расійскія войскі сталі абстрэльваць аб'екты крытычнай грамадзянскай інфраструктуры па ўсёй тэрыторыі Украіны. Паведамленні пра траплянні ракет і працу СПА паступаюць з розных рэгіёнаў.

Выратавальнікі працуюць пасля прылёту ў Кіеве

Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што ў Пячэрскім раёне Кіева было два траплянні, на месцы працуюць медыкі і ратавальнікі. Неўзабаве Клічко паведаміў пра яшчэ адно траплянне ў шматпавярхоўку.

У выніку абстрэлаў у сталіцы Украіны ўводзяцца экстранныя адключэнні святла.

Пазаштатны дарадца МУС Украіны Антон Герашчанка паведаміў пра тое, што ў Кіеве ёсць прынамсі адзін загінулы.

Выбухі былі зафіксаваныя ў Харкаве, там паведамлялася пра праблемы з электрычнасцю, спыніла працу мясцовае метро. Таксама пасля выбухаў з'явіліся перабоі са святлом і вадой у Жытоміры, у некаторых раёнах яны прапалі цалкам.

Без электрычнасці засталася частка Львова, паведаміў мэр горада Андрэй Садовы.

У Роўна нанеслі ўдар па аб'екце крытычнай інфраструктуры, некаторыя часткі горада засталіся без электраэнергіі, паведаміў мэр горада Аляксандр Трацьяк.

Паведамлялася таксама пра выбухі ў Крывым Розе, Адэсе, Ковелі Валынскай вобласці, Чаркаскай, Хмяльніцкай, Цярнопальскай абласцях, а таксама пра працу СПА ў Сумскай вобласці.

Хмяльніцкі, як паведаміў кіраўнік мясцовай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, у выніку двух прылётаў часткова застаўся без святла.

«Расійскія тэрарысты нанеслі чарговы спланаваны ўдар па аб'ектах энергетычнай інфраструктуры. Сітуацыя крытычная. Больш за ўсё траплянняў — у цэнтры і на поўначы Украіны.

У Кіеве сітуацыя вельмі цяжкая, ужо ўвялі спецыяльныя графікі аварыйных адключэнняў. «Укрэнерга» вымушана пачаць экстранныя адключэння святла. Графікі стабілізацыйных адключэнняў пакуль не дзейнічаюць», — заявіў па выніках абстрэлаў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Цімашэнка.

Усяго ў ходзе сённяшняй атакі расіяне выпусцілі каля 100 ракет і тым самым перакрылі папярэдні «рэкорд», устаноўлены 10 кастрычніка. Тады было выпушчана 84 ракеты, паведаміў прэс-сакратар украінскіх ВПС Юрый Ігнат.

Каментары9

  • Грышка
    15.11.2022
    Божа, зьмілуйся над Украінаю! Расея абвінавачвае іншыя краіны ў сатанізме, генацыдзе і тэрарызме, але яна вінаватая ва ўсіх трох грахах. Сьвет павінен адбівацца рукамі і нагамі.
  • Беня
    15.11.2022
    По богадельни палят?
  • Святая Русь
    15.11.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць