Вайна11

«Нічога не натхняе, нічога не вядзе наперад». Сталі вядомыя вынікі замоўленага Крамлём сацапытання ў расійскіх рэгіёнах

У пачатку лістапада адразу ў некалькіх рэгіёнах Расіі (у тым ліку на Далёкім Усходзе і ў Цэнтральнай федэральнай акрузе) на замову Адміністрацыі прэзідэнта Расіі правялі закрытыя фокус-групы пра стаўленне мясцовых жыхароў да вайны. Пра гэта «Медузе» распавялі дзве крыніцы, блізкія да Крамля і знаёмыя з вынікамі даследавання.

Расійскія мабілізаваныя. Фота: ТАСС

Па словах крыніц, даныя фокус-груп выразна сведчаць аб тым, што расіяне ўжо «не адчуваюць аптымізму з нагоды сваёй будучыні і будучыні краіны».

«Гэта не сыход у апазіцыю або поўнае непрыманне «спецыяльнай ваеннай аперацыі». Гэта абыякавасць і апатыя. Нічога не натхняе, нічога не вядзе наперад. Толькі адчапіцеся ад нас, не лезьце да нас», — патлумачыў адзін з суразмоўцаў.

Ён падкрэсліў, што гэтыя настроі, па думку замоўцаў сацапытанняў, не звязаныя з паспяховым контрнаступленнем украінскіх войскаў і адступленнем арміі Расіі з Херсона.

У Крамлі лічаць, што расіяне «стаміліся ад вайны ў прынцыпе».

Таксама суразмоўцы «Медузы», блізкія да Крамля і знаёмыя з вынікамі фокус-групаў, адзначылі, што расіяне ўсё часцей задаюцца пытаннямі аб прычынах вайны (нягледзячы на актыўную працу прапагандыстаў): «З чым звязаныя цяжкасці, чаму яны адбываюцца?»

Разам з тым вынікі закрытых даследаванняў Крамля ўскосна пацвярджаюцца вынікамі адкрытых колькасных апытанняў, праведзеных у пачатку лістапада незалежнай сацыялагічнай кампаніяй Russian Field у Маскве. Па гэтых звестках, толькі 19% рэспандэнтаў чакаюць, што ў найбліжэйшай будучыні іх жыццё палепшае; 29% апытаных мяркуюць, што іх жыццё пагоршае; яшчэ 36% лічаць, што іх жыццё не зменіцца. Таксама 57% апытаных прызналіся, што навіны пра вайну выклікаюць у іх стомленасць (у канцы ліпеня пра такую стомленасць казалі толькі 41% рэспандэнтаў).

Акрамя таго, падчас закрытых фокус-груп у расіян пыталіся пра «галоўныя болевыя кропкі», звязаныя з вайной. Згодна з вынікамі, гэта мабілізацыя, эканамічныя цяжкасці з-за санкцый і, што адносна нечакана, блакаванне інстаграма.

У Крамлі, аднак, не лічаць, што ў найбліжэйшай будучыні ў Расіі пачнуцца маштабныя антываенныя пратэсты, сцвярджаюць крыніцы «Медузы». «Людзі да ўсяго прывыкаюць», — дадаў адзін з суразмоўцаў, блізкіх да Адміністрацыі прэзідэнта РФ.

Крыніцы «Медузы», зрэшты, не выключаюць, што сітуацыя можа змяніцца, калі расійскія ўлады абвесцяць пра новы, яшчэ больш маштабны этап мабілізацыі.

Каментары1

  • хх
    22.11.2022
    "і, што адносна нечакана, блакаванне інстаграма"
    чаму нечакана? інстаграм для карыстальнікаў аддушына была. магчымасць на іншых паглядзець і сябе праявіць.
    не хлебам жа адным... а тут і хлеба стала менш, і зачынілася чарговае адно вакно ў цёплы свет

Цяпер чытаюць

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка13

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх28

Трамп увёў удакладненыя пошліны ў дачыненні да дзясяткаў краін3

У абноўлены санкцыйны спіс трапіў шэраг тавараў бытавой хіміі. Што нельга будзе ўвозіць?24

Мінскае «Дынама» вылецела з еўракубкаў4

Памёр акадэмік Аляксей Мацвееў1

Беларуская спявачка Б'янка ў Крыме: «Хай цяпер усе даведаюцца, як адпачываюць рускія» ФОТАФАКТ46

Еўропа ўсё больш схіляецца да дацкага падыходу ў міграцыйнай палітыцы, які раней крытыкавалі5

«Нёман» выйшаў у 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый2

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка13

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць