Грамадства77

Мёртвыя цягнуць жывых: хваля затрыманняў за каментары пасля смерці Макея. Як засцерагчыся?

Пасля смерці Уладзіміра Макея беларусы пакінулі тысячы гнеўных каментароў на адрас чалавека, якога яны лічаць датычным да масавых рэпрэсій і развязвання крывавай вайны ва Украіне. Сілавікі распавялі, што ідэнтыфікавалі больш за 20 каментатараў, якія знаходзяцца ў Беларусі, і яшчэ пяць дзясяткаў за мяжой. Расказваем, пра чые затрыманні ўжо вядома і як абараніцца.

Фота: сацсеткі

Учора і сёння канал ГУБАЗіКа забіты паведамленнямі пра затрыманні каментатараў, якія «няправільна» выказаліся пра раптоўную смерць міністра Макея.

Сярод затрыманых (на фота злева направа і зверху ўніз) — 45-гадовы Аляксей Кавалёў, 37-гадовы Сяргей Гарэцкі, 44-гадовы Міхась Ліцеўка і 35-гадовы Віталь Ланкуць. Усіх іх затрымалі за апошнія два дні.

Як засцерагчыся?

Калі вы ў Беларусі і не ўпэўненыя ў ананімнасці, то найлепшая парада — не пішыце рэзкіх каментароў у сацыяльных сетках, асабліва на «трыгерныя» для ўладаў падзеі. Тое самае датычыць і выпадку, калі вы за мяжой, але будзеце вяртацца ў Беларусь. Ёсць вельмі шмат карысных спраў, якія вы можаце зрабіць, і каментаванне, відавочна, не ўваходзіць у гэты пералік.

Каб пакідаць каментары бяспечна, вам патрэбныя акаўнты, аніякім чынам не звязаныя з вамі і зарэгістраваныя на віртуальныя або іншаземныя нумары, VPN і ўвогуле пісьменная палітыка бяспекі. Такія акаўнты мае сэнс перыядычна выдаляць. Але нават тады захоўваецца шанец, што вас могуць знайсці.

Каментары на нашым сайце ў гэтым сэнсе абароненыя найлепш, бо калі вы каментуеце тут, то мы не патрабуем вашы даныя і не запісваем іх, а каментаваць з Беларусі можна толькі з VPN.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце яшчэ:

Як ГУБАЗіК стварае фэйкавыя перапіскі з фэйкавымі ўдзельнікамі плана «Перамога»

Распавядаем, якія даныя з ЧКБ маглі трапіць да сілавікоў, што рабіць, калі вы туды пісалі, і як гарантаваць бяспеку, калі пішаце ў боты

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Каментары7

  • Имя
    02.12.2022
    Ну ребята, несерьезно, белорусам надо как можно больше светиться хоть в сети
    Украина так выиграла инфо-войну перетянув взоры всего света к войне
    Пишите инструкции как комментить безопасно на разных платформах
  • Ананімус
    02.12.2022
    Я таксама напісаў дзе толькі магчыма пра Макея, і хавацца не буду. Таму што за мяжой асмялеў і бачыў у труне ўсіх гэтых шасцёрак убогіх!
  • Мойша
    02.12.2022
    Ананімус, за мяжойвы ўсе смелыя і ўсе героі.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць