Свет55

Новы пакет падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці ад ЕС будзе, але не 100 мільёнаў еўра

Учора па беларускіх СМІ прайшла інфармацыя, што праз некалькі тыдняў будзе абвешчаны новы пакет падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці ажно на 100 млн еўра. Пра гэта ўчора нібыта паведаміў прадстаўнік Еўракамісіі Ерун Вілемс. Падтрымка сапраўды будзе, але, як аказалася, на суму значна больш сціплую.

Аказалася, што 100 мільёнаў еўра — гэта агульны аб'ём дапамогі, аказанай Еўрасаюзам са жніўня 2020 года. Непаразуменне ж узнікла з-за недакладнага сінхроннага перакладу падчас мерапрыемства, піша «Позірк».

На самай справе словы еўрапейскага прадстаўніка гучалі так:

«Праз некалькі дзён мы афіцыйна запусцім новы штогадовы пакет падтрымкі народа Беларусі. Калі ў пачатку наступнага тыдня гэты пакет будзе прыняты, аб'ём аказанай намі са жніўня 2020 года дапамогі беларускаму народу перавысіць 100 мільёнаў еўра, прызначаных для падтрымкі грамадзянскай супольнасці».

Чытайце таксама:

Прадстаўнік Еўракамісіі анансаваў новы пакет дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі

Каментары5

  • Ха ха ха
    02.12.2022
    Ну і слушна, колькі ж можна Святлану Георгіеўны ды Франака карміць
  • Лола
    02.12.2022
    Ха ха ха, дык гэта ж ім і вылучылі.
  • Правдоруб
    03.12.2022
    Где-то Франак засунул обратно пробку в бутылку шампанского и вытер скупую слезу...
    А так всё хорошо организовал!

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ4

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе3

Як і дзе купіць і прадаць золата ў Беларусі, і ці трэба плаціць падаткі за гэта5

Праз крызіс, выкліканы паветранымі шарамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя12

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў доме 1880 года з голымі сценамі. Колькі просяць?3

У Бабруйску 16‑гадовыя нажамі жорстка забілі мужчыну22

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму23

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ4

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць