Грамадства1313

«Кіберпартызаны» здабылі тэкст расійскай справаздачы аб беларускіх пратэстах 2020 года

Справаздача ўяўляе сабой павярхоўны аналіз дзеянняў беларускіх актараў, але пацвярджае дапамогу Расіі ў падаўленні пратэстаў. Аўтары з задавальненнем канстатуюць, што «празмерная жорсткасць» Лукашэнкі пры падаўленні пратэстаў пазбавіла яго рэжым усякай «магчымасці палітычнага лавіравання».

Групоўка «Кіберпартызаны» працягвае публікаваць дакументы, здабытыя пры ўзломе Раскамнагляда. Сёння яна выклала справаздачу аб падзеях 2020 года, падрыхтаваную расійскім аналітыкам. 

Справаздача ўяўляе сабой павярхоўны аналіз дзеянняў беларускіх актараў, але пацвярджае дапамогу Расіі ў падаўленні пратэстаў.

Аўтары справаздачы з задавальненнем канстатуюць, што «Лукашэнка, які звярнуўся па дапамогу да Расіі ў перыяд найбольш актыўнай фазы палітычнага крызісу і атрымаў падтрымку партнёра па Саюзнай дзяржаве, трапіў у яшчэ большую залежнасць ад яго, што толькі ўзмацнілі ўведзеныя на гэтым фоне супраць Беларусі заходнія санкцыі».

Яны пры гэтым прызнаюць, што «выбудаваная А. Лукашэнкам эканамічная мадэль выявілася нежыццяздольнай і залежнай ад знешніх актараў. Стратэгія «манеўравання» паміж найбуйнейшымі палітычнымі гульцамі свету таксама правалілася. Ігнараванне ўнутраных праблем, адарванасць эліт ад насельніцтва ў канчатковым рахунку прыводзяць да канфлікту, нават ва ўмовах амаль поўнай зачысткі палітычнай прасторы, як і паказаў гэты кейс», — пішуць расійскія аналітыкі.

Яны ў той жа час канстатуюць, што Беларусь стала для Расіі карысным палігонам, на якім выпрабоўваліся тэхналогіі кантролю за грамадствам.

«У гэты ж час … Расійская Федэрацыя сапраўды выпрабавала на практыцы методыку процідзеяння «каляровым рэвалюцыям» з выкарыстаннем пагрозы ўмяшання, падтрымкі лідараў, дэзарыентацыі пратэсту, кантролю за інфармацыйным парадкам дня».

Раскамнагляд — гэта структура, якая займаецца кантролем і цэнзурай інтэрнэту, а таксама падаўленнем палітычных праціўнікаў рэжыму Уладзіміра Пуціна.

«Кіберпартызаны» — групоўка хакераў, якая ўтварылася ў 2020 годзе і паставіла на мэце процістаяць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі. Мінская адміністрацыя прызнала іх «тэрарыстычнай арганізацыяй».

«Вымушаны зварот па падтрымку і дапамогу да РФ на фоне празмернай жорсткасці пры падаўленні пратэстаў і розыгрыш краінамі Захаду карты «ўрада ў выгнанні» пакінуў Беларусь без магчымасці палітычнага лавіравання і штурхнуў яе да далейшай інтэграцыі з Расіяй, толькі за кошт якой беларуская эканоміка ўсё яшчэ застаецца на плаву», — гаворыцца ў дакуменце, здабытым кіберпартызанамі.

Чытайце таксама:

Беларускія кіберпартызаны заявілі пра ўзлом расійскага Раскамнагляда

«Звані сюды, што такое?» Пасля зліваў тэлефонных размоў чыноўнікі і сілавікі масава перавялі сваю камунікацыю ў месенджары

Хабар, пʼянства, выкарыстанне даных у сваіх мэтах. Кіберпартызаны апублікавалі інфармацыю з асабістых спраў супрацоўнікаў ГУБАЗіК

Каментары13

  • За Беларусь!
    08.12.2022
    Б/і, грамадаства бачыць, што ябацькі і "карысныя ідыёты" спрабуюць падмяніць паняціі. Ў вас нічога не атрыімаецца, вінаваты прарасійскі марыянетачны дыктатар, а не Ціханоўская і Захад.
  • Вадзя
    08.12.2022
    Фальшыука, зробленная у Польшчы?
  • Лодзь
    08.12.2022
    «выбудаваная А. Лукашэнкам эканамічная мадэль выявілася нежыццяздольнай і
    залежнай ад знешніх актараў. Стратэгія «манеўравання» паміж
    найбуйнейшымі палітычнымі гульцамі свету таксама правалілася.
    Ігнараванне ўнутраных праблем, адарванасць эліт ад насельніцтва ў
    канчатковым рахунку прыводзяць да канфлікту, нават ва ўмовах амаль
    поўнай зачысткі палітычнай прасторы, як і паказаў гэты кейс»
    **************************************
    Гэты дыягназ актуальны і па сёння. Ніводная праблема з гэтага спіса не вырашаная, а наадварот усугублены. Так што чакайце новы кейс ва ўмовах поўнай зачысткі палітычнай прасторы.

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць