Грамадства

Журналісты беларускага «Радыё Свабода» атрымалі найвышэйшую ўзнагароду Амерыканскіх глабальных медыя

Алег Груздзіловіч, Андрэй Кузнечык і Ігар Лосік абвешчаныя лаўрэатамі ўзнагароды «За выдатную журналістыку» імя Дэйвіда Бэрка, якая штогод уручаецца журналістам пяці медыйных арганізацый, якія ўваходзяць у склад Агенцтва глабальных медыя ЗША, паведамляе «Радыё Свабода».

Ігар Лосік, Алег Груздзіловіч і Андрэй Кузнечык

9 снежня ў Вашынгтоне ўзнагароды ўручыла кіраўніца Агенцтва глабальных медыя ЗША Аманда Бенэт, якая адзначыла асабістую мужнасць журналістаў беларускай службы «Радыё Свабода» і надзвычайную цану, якую яны плацяць за права выконваць свае прафесійныя абавязкі.

Двое з трох лаўрэатаў, Кузнечык і Лосік, цяпер за кратамі, са словам у адказ выступіў не так даўно вызвалены Алег Груздзіловіч:

«63 гады я пражыў у Беларусі, а цяпер мушу жыць у Літве. Пасля 9 месяцаў турмы міліцыянты вывезлі мяне на мяжу з Літвой і забаранілі вяртацца на Радзіму. У Беларусі я ўнесены ў спіс экстрэмістаў, як і мае калегі Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык, якія застаюцца за кратамі. 30-гадовы Ігар Лосік атрымаў найбольшы з нас тэрмін — 15 гадоў зняволення. Андрэя Кузнечыка пакаралі 6 гадамі зняволення.

Беларускім журналістам помсцяць за працу не толькі вялікімі тэрмінамі. Б’юць і па іхніх сем’ях. Нядаўна арыштавалі жонку Ігара Лосіка Дар’ю Лосік, якая засталася ў Беларусі і патрабавала вызвалення мужа. Ёй пагражае 4 гады турмы. Без таты і без мамы застаецца 4-гадовая дачка Лосікаў Паўліна. Двое малых дзяцей Андрэя Кузнечыка чакаюць яго ў Мінску. Андрэй з турмы дасылае ім вершы, але не ўсе лісты прапускаюць на волю.

Рэкордную падтрымку аказваюць нам людзі ў Беларусі і за мяжой. Нават міліцыянты гэта прызнаюць.У калоніі я сядзеў у штрафным ізалятары і чуў праз дзверы, як ахоўнікі паміж сабой размаўлялі пра мяне. Адзін сказаў, што «гэта той, пра каго шмат пішуць у інтэрнэце». Другі адказаў: «Малайцы, падтрымліваюць».

Начальнік калоніі ў Магілёве гэтак крычаў на мяне пры першай сустрэчы: «Дык ты журналіст «Свабоды»? Адкажаш мне за ўсё». Дапамагала тое, што іншыя вязні спрабуюць палітычных падтрымаць, ставяцца да іх з павагай. Зараз кожны дзясяты вязень у беларускіх турмах — палітычны. І ўжо мала хто верыць, што яны «экстрэмісты» ці «тэрарысты».

    Чытайце таксама:

    Груздзіловіч апісаў здзекі з яго ў калоніі. І назваў імя палітвязня, які адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні

    Ці варта маўчаць пра палітвязняў? Меркаванні жонкі палітвязня, адваката і былога следчага

    «Днямі выходзіў на прагулку, і нада мной вісела хмарка ў выглядзе сэрцайка» — журналіст Андрэй Кузнечык у лісце з-за кратаў

    Каментары

    Цяпер чытаюць

    Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

    Усе навіны →
    Усе навіны

    «Хавалі Сашу ў сукенцы, якую яна выбрала сабе на вяселле». Блізкія дзяўчыны, якая памерла пасля тату, расказалі пра трагедыю8

    Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода22

    Беларуска з сынам у Францыі засталася без дазволу на жыхарства. Яна просіць падтрымкі, каб не апынуцца на вуліцы4

    Лаўроў абверг чуткі пра атручванне Башара Асада

    Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе

    Надзея Лазарэвіч больш не намесніца мэра Мінска7

    Дзяніс Дук прызначаны рэктарам Акадэміі кіравання4

    Намеснікам мэра Мінска стане Камендант — Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне прадстаўнікоў вертыкалі4

    ХАМАС перадаў усіх закладнікаў5

    больш чытаных навін
    больш лайканых навін

    Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША11

    Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

    Галоўнае
    Усе навіны →

    Заўвага:

     

     

     

     

    Закрыць Паведаміць