Грамадства

Тэмпература 38 градусаў і вышэйшая. Мінздароўя выпусціла памятку пра сімптомы, якія нельга ігнараваць

З сярэдзіны снежня ў Беларусі пачала расці колькасць захворванняў на ВРВІ. Міністэрства аховы здароўя выпусціла памятку пра сімптомы, якія не варта ігнараваць.

У Беларусі з сярэдзіны снежня адзначаецца ўздым захворванняў на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі. Самымі распаўсюджанымі іх праявамі Міністэрства аховы здароўя называе боль у горле, насмарк, кашаль і павышаную тэмпературу.

З гэтай нагоды ведамства падрыхтавала памятку з сімптомамі ВРВІ, грыпу, COVID-19, якія не варта ігнараваць.

У Міністэрстве аховы здароўя настойліва рэкамендуюць звяртацца да лекараў, калі тэмпература паднялася вышэй за 38 градусаў, з'явіліся ламота ў целе, галавакружэнне, млоснасць ці ваніты, а таксама цяжар у грудзях і абцяжаранае дыханне.

«Асабліва вялікая рызыка цяжкага цячэння захворвання ў дзяцей, пажылых пацыентаў, цяжарных жанчын, людзей з хранічнымі захворваннямі і зніжаным імунітэтам. Прадстаўнікам груп рызыкі вельмі важна вакцынавацца», — паведамілі ў ведамстве.

Каментары

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць