Спорт77

Гэтага футбаліста з Марока называюць арабскім Бэкхемам. Яго жонка на 12 гадоў старэйшая за яго

Зборная Марока сенсацыйна абыграла Іспанію і Партугалію на чэмпіянаце свету ў Катары. У паўфінальным паядынку яна сустрэнецца з Францыяй. Сусветныя СМІ пішуць пра Ашрафа Хакімі, якога называюць мараканcкім Дэвідам Бэкхемам, і яго прыгожую жонку.

Ашраф Хакімі з жонкай. Фота: Loic Venance / AFP

24-гадовы мараканец цяпер гуляе ў «Пары Сен-Жэрмэн». Ён жанаты з 36-гадовай акцёркай Хібай Абук, якая лічыцца адной з самых прыгожых жанчын свету. У паслужным спісе Хібы некалькі цікавых роляў. Хіба свабодна размаўляе на іспанскай, арабскай, англійскай, французскай і італьянскай мовах.

Пара з'явілася на вокладцы арабскага Vogue сёлета ў кастрычніку. The Sun паведамляе, што Ашраф Хакімі паходзіць з беднай сям'і, яго маці была прыбіральшчыцай, а бацька вулічным гандляром, яны эмігравалі з Марока ў Мадрыд у пошуках лепшага жыцця.

Фота: Vogue Arabia

«Мы з малазабяспечанай сям'і, якая ўвесь час намагалася звесці канцы з канцамі. Мая маці прыбірала дамы, а бацька гандляваў рознымі рэчамі на вуліцы. Яны адмовіліся ад свайго жыцця дзеля мяне. Маім братам і сёстрам таксама даводзілася шмат чым ахвяраваць — усё для таго, каб я дасягнуў поспеху. У кожным матчы я гуляю дзеля іх», — паўтарае Хакімі ў інтэрв'ю.

Хакімі было сем гадоў, калі яго адабралі ў акадэмію «Рэал Мадрыд».

У мадрыдскім клубе справы не пайшлі: Хакімі дарос да асноўнай каманды, але так і не змог там замацавацца.

Фота: сацсеткі

У выніку толькі 17 з'яўленняў на полі за сезон 2017/18, у якім хоць і выйграў ЛЧ, але ў цэлым апынуўся ў даволі турбулентнай атмасферы канца першай кадэнцыі Зінедзіна Зідана, піша Tribuna.com. 

Дзесьці тады ён выбіраў паміж зборнымі — бо меў права выступаць як за Іспанію, дзе нарадзіўся і вырас, так і за Марока, адкуль родам яго бацькі. Як прызнаецца, доўга не вагаўся: да гістарычнай радзімы цягнула мацней: «Так, былі моманты ў часы юнацтва. Былі кантакты, я таксама пайшоў у зборную Іспаніі, каб паспрабаваць, з Дэ ля Фуэнтэ (выхаванец «Барселоны», які ўрэшце выбраў зборную ЗША). Я быў у Лас-Расасе (гарадок, дзе знаходзіцца база зборных — заўв. НН.) некалькі дзён і ўбачыў, што гэтае месца не для мяне, я пачуваўся як дома. Гэта было не з-за чагосьці канкрэтнага, а праз тое, што я не адчуваў там таго, што ўвабраў у сябе дома — арабскую культуру, адчуванне сябе мараканцам. Я хацеў быць тут».

У 18 гадоў Хакімі падпісаў двухгадовую дамову з «Барусіяй Дортмунд». У свой цяперашні клуб «PSJ» трапіў за 60 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў з міланскага «Інтэра».

У чэрвені 2018-га футбаліст ажаніўся з каханай, якая старэйшая за яго на 12 гадоў. Лічбы пару не бянтэжаць — актрыса называе Хакімі «мужчынам усяго яе жыцця». Праз два гады пасля вяселля ў пары нарадзіўся сын Амін. Сёлета ў сужэнцаў нарадзіўся яшчэ адзін сын, Наім.

Фота: сацыяльныя сеткі

Каментары7

  • Штольцман
    12.12.2022
    Адразу вiдаць, што Бэкхэма вы нiколi не бачылi.
  • хто пусціў жанчыну ў фухбольную тэму?
    12.12.2022
    Штольцман, а на к** нам яго бачыць? я ў мужчынах найперш інтэлект ца
    ню. а не такое, як на фота) 
  • Согласен что не прав
    12.12.2022
    Не хватало арабского духа - ну и сиди там, не лезь в демократию.  Я думаю, что не только Катар, но и весь арабско-мусульманский мир и этот ЧМ и выход Морокко распиарят на всю катушку как подтверждение правильности своей веры.  В 2017ом году явно совершенно - Путин, Эрдоган, Трамп, Си Дзинь Пинь (или как его).  Теперь уже и не пытаясь прикрыться - всё средневековое арабское общество, вылезшее не засчёт промышленной революции, а - дорогих полезных ископаемых.

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача48

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку8

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі15

Кампаніі ўсё часцей шукаюць супрацоўнікаў-«апавядальнікаў»

Лукашэнка прапанаваў сябе ў пасярэднікі між Трампам і Мадура15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача48

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць