Літаратура1515

Вядзьмак Лысагорскі эміграваў у Нью-Ёрк!

Цяпер ён друкуецца ў амерыканскім альманаху-гадавіку «Беларус»

Цяпер яго завуць Вядзьмак Брайтан-Бруклінскі. Ён не здрадзіў сабе: у адметнай лысагорскай манеры, называючы імёны, рэжа ўсю праўду-мамку цяпер ужо пра новую хвалю беларускую эміграцыю ў ЗША. А яшчэ ён друкуецца ў альманаху-гадавіку «Беларус».

У Нью-Ёрку выйшаў чарговы альманах беларускай літаратуры замежжа. Тут акрамя вершаванай (не)быліцы Ведзьмака, змешчаныя вершы, апавяданні, мемуары, пераклады тых беларускіх літаратараў, якія воляй лёсу апынуліся па-за межамі Бацькаўшчыны.

Як і ўсякае эмігрант-выданне «Беларус» неадназначны паводле якасці (яскравыя творы чаргуюцца з бляклай графаманшчынай), але нельга не прызнаць, галоўны рэдактар Марат Клакоцкі робіць усё, каб эстэтычныя пошукі дыяспары, як мага далей адбегліся ад метраполіі, ад чаго беларускае прыўкраснае пісьменства мае адно зайграць новымі колерамі.

Геаграфія альманаху шырокая: тут і вершы чэха (пэўна ў двухкоссі) Макса Шчура, амерыканца Сержука Сокалава-Воюша, і караценькія аповеды паляка Віталя Воранава, а таксама пераклады англамоўнай літаратуры аўстралійца Віктара Кавалеўскага.

Беларус 2009. Літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа. Нью-Ёрк: Выдавецтва газеты «Беларус», 2009, 280 ст.

Як замовіць альманах

Каментары15

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць