Усяго патроху

У Паазер'і снег вышынёй да 6 см

Складаныя ўмовы надвор’я назіраліся ў Беларусі днём 13‑га і ў ноч на 14 кастрычніка.

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у шэрагу населеных пунктаў па ўсходняй палове краіны выпала больш за месячную норму ападкаў: у Езярышчы — 61 мм (113%), у Беразіно — 54 мм (102%), у Мазыры — 52 мм (116%), у Жлобіне — таксама 52 мм (104%). У Мінску выпала 38 мм ападкаў (76%), у тым ліку 29 мм ноччу.

Па захадзе адзначаўся мокры снег.

У Гродзенскай, на большай частцы Брэсцкай, паўночным захадзе Мінскай і Віцебскай абласцей устанавілася снежнае покрыва вышынёй 1—6 см.

Максімальная тэмпература паветра склала днём ад плюс 1,6 градуса ў Валожыне да 17 градусаў цяпла ў Брагіне, мінімальная ў ноч на сераду — ад мінус 0,3 у Навагрудку і Лынтупах да плюс 15,4 у Гомелі.

Парывы ветру дасягалі 15—21 м/с, у Валожыне — 27 м/с.

У Жлобіне адбылося падтапленне падворкаў дзевяці жылых дамоў, у Брэсцкай вобласці было абясточана 125 населеных пунктаў, у Мінску з‑за затаплення праезнай часткі прыпыняўся рух на васьмі тралейбусных маршрутах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць