Меркаванні11

Яўген Лівянт: У старэйшых класах неабходна даць права выбіраць прадметы для далейшага вывучэння

Школьная праграма беларускай сістэмы адукацыі вельмі насычаная і месцамі «нават залішняя». Такое меркаванне выказаў педагог, рэпетытар і сузаснавальнік адукацыйнага цэнтра «100 балаў» Яўген Лівянт, выступаючы ў эфіры выдання «Смартпрэс».

Паводле слоў педагога, каб гэтую праграму вывучыць за абмежаваную колькасць часу, вучням даводзіцца выконваць аб'ёмнае хатняе заданне. Калі параўнаць праграмы беларускіх школ і, да прыкладу, фінскіх, то высветліцца, што тамтэйшыя дзеці амаль не трацяць час на «дамашку».

Аднак на пытанне, ці трэба ўносіць у беларускую сістэму адукацыі нейкія элементы з сістэм іншых краін,

Лівянт адказаў, што цяпер не трэба прымаць рашэнні, якія тычацца ўсіх пагалоўна, — любая рэформа павінна быць прадуманая і пралічаная ў часе.

Пры гэтым педагог лічыць, што і падганяць усіх пад адзін капыл не варта:

«Прытрымліваюся думкі, што ў сістэме адукацыі павінна быць разнастайнасць, каб чалавек мог выбіраць, што ён будзе вывучаць і здаваць».

Лівянт лічыць, што самым галоўным у адукацыі павінны быць варыятыўнасць, сумленнасць і адпаведнасць здароваму сэнсу.

«У матываваных вучняў нельга адбіваць жаданне вучыцца, але і прымушаць вучыцца тых, каму гэта не цікава, не трэба», — падкрэсліў ён.

Педагог прытрымліваецца думкі, што ў старэйшых класах было б правільным дзяліць вучняў на класы па профілях.

«Апошнія два-тры гады школьнікам трэба даваць права выбіраць прадметы, як мінімум для таго, каб хаця б пазбегнуць хлусні ў ацэнках. Вось не хоча вучань вывучаць трыганаметрыю, якая ёсць у праграме, а сядзіць, мучыцца. І нельга паставіць яму па гэтым прадмеце нуль, таму настаўнікі проста нейкія ацэнкі малююць. У гэты ж час вучань, якому важныя трыганаметрыя і лагарыфмы, дэградуе, вымушаны вучыцца па базавай праграме», — прывёў прыклад педагог.

Пры гэтым, упэўнены ён, перш чым ісці якім-небудзь шляхам, трэба вывучыць і ацаніць школьныя праграмы і вопыт іншых краін, хаця б геаграфічна блізкіх да Беларусі. Для нагляднасці разыходжанняў у школьнай адукацыі розных краін ён прывёў даследаванне матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

«Выкладчыкі ўзялі дзяржаўныя экзамены Расіі, Беларусі, Украіны, Паўднёвай Карэі і Кітая, рашалі задачы ў прамым эфіры і параўноўвалі іх складанасць. Беларускі экзамен аказаўся самы просты, украінскі — больш складаны, расійскі — яшчэ больш складаны. А калі выкладчыкі разбіралі кітайскія і паўднёвакарэйскія экзамены па матэматыцы, заданні некаторых з іх я не тое што рашыць не мог, я не разумеў нават самі заданні», — завяршыў Лівянт.

Чытайце таксама:

Можна зрабіць памылкі ў 6 заданнях з 14 і ўсё роўна атрымаць 10 балаў. Яўген Лівянт крытыкуе шкалу адзнак на цэнтралізаваным экзамене

«Тэатр абсурду». Вядомы рэпетытар выказаўся пра школьную форму

Яўген Лівянт: Уступная кампанія праваленая, панабіралі «троечнікаў»

Каментары1

  • Олег
    14.12.2022
    Вы в курсе что этот товарищ поддерживает русский мир?

Цяпер чытаюць

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў1

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве і Падмаскоўі праблемы з сувяззю2

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі17

Украіна атакавала базу пілатажных груп, што ўдзельнічаюць у парадзе Перамогі ў Маскве2

«Куратар — твой другі начальнік». Як службы бяспекі «душаць» айцішнікаў5

Ваяваць за Расію пайшоў былы палітвязень з Гомеля. У Беларусі ён у спісе «тэрарыстаў»7

Атакі ўкраінскіх дронаў прывялі да хаосу ў расійскіх аэрапортах3

Маразы не спыняюцца. Зноў штармавое папярэджанне праз іх3

Мінадукацыі скарэктавала праект пастановы аб рэпетытарах1

У Полацкім раёне міліцыянеры спынялі п'янага трактарыста стрэламі па колах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў1

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць