Грамадства

Анлайн-слоўнік Dictionary.com таксама назваў галоўнае слова 2022 года. Яно важнае і для беларусаў

Сваю версію слова 2022 года прапанаваў і анлайн-слоўнік Dictionary.com. І гэтае слова woman — «жанчына».

Дар'я Лосік — жонка палітвязня Ігара Лосіка, затрыманая за інтэрв'ю Белсату. Супраць яе заведзена крымінальная справа

Сайт падкрэслівае, што гэта адно з самых старажытных слоў англійскай мовы і яно мае фундаментальнае значэнне не толькі для нашага запасу, але і для таго, кім мы з'яўляемся як людзі. Пры гэтым слова «жанчына» працягвае быць важным асобасным вызначэннем і крыніцай спрэчак у грамадстве.

На сайце падкрэсліваюць, што выбар слова не быў адвольным. Рэдакцыя зафіксавала шматразовы рост пошукавых запытаў па слове woman на Dictionary.com у 2022 годзе. Так, на піку колькасць запытаў па ім павялічылася больш чым на 1 400%, што вельмі незвычайна для такога распаўсюджанага слова. Былі і іншыя ўспышкі, а па выніках года аказалася, што гэтае слова ў 2022 годзе шукалі ўдвая часцей, чым раней.

На думку рэдакцыі слоўніка, слова «жанчына» неаддзельнае ад гісторыі гэтага года. Самы вялікі ўсплёск запытаў па ім быў у канцы сакавіка, калі ў ЗША зацвярджалі суддзю Кетанджы Браўн Джэксан на пасаду вярхоўнага суддзі — першую чарнаскурую жанчыну на гэтай пасадзе. Падчас слуханняў суддзю папрасілі даць уласнае вызначэнне слову «жанчына» — пасля гэтага і адбыўся рост запытаў.

Былі і іншыя падзеі, якія прыцягнулі ўвагу да вызначэння гэтага слова: адмена легалізацыі абортаў на федэральным узроўні ў ЗША, смерць каралевы Лізаветы II, пратэсты ў Іране за правы жанчын. А таксама спартыўныя падзеі: заканчэнне кар'еры тэнісісткі Серэны Уільямс, дэбаты аб трансгендарных спартоўцах, дасягненне жаночай нацыянальнай зборнай ЗША па футболе, якая змагла дамагчыся роўнай з мужчынамі аплаты працы, і гэтак далей.

У Беларусі таксама ёсць гераіні-жанчыны: Марыя Калеснікава, Дар'я Лосік, Наста Лойка, Марына Золатава, Людміла Чэкіна ды сотні іншых.

Каментары

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць