Чарговая аблава ГУБАЗіКа — гэтым разам на жыхароў мінскай Чыжоўкі
Калі верыць сілавікам, затрыманыя 12 чалавек. Мяркуючы па відэа, як мінімум аднаго збілі пасля затрымання.

Раён Чыжоўка — адзін з самых актыўных у Мінску. Актыў Чыжоўкі распаўсюджвае самвыд у раёне, выдае газету «Сем чыжоў» і час ад часу праводзіць фотаакцыі з актуальных нагодаў. За гэта яны часта становяцца аб'ектам атакі спецслужбаў.
У відэа ГУБАЗіКа паказаныя брутальныя затрыманні з выбіваннем дзвярэй і маскі-шоу са зброяй. Больш за ўсё дасталася аднаму з мужчын, у якога разбітае вока — імаверна, яго збілі пры затрыманні. Няглядзечы на гэта, мужчына трымаецца годна.

Таксама паказаны здзек з яшчэ аднаго затрыманага — яго выводзяць з пад'езда ў кайданках, але з усунутым у рукі парасонам бел-чырвона-белага колеру. Але гэта відэа ранейшага затрымання, верагодна, восеньскага.

У відэа сказана, што была «знішчаная пратэсная група «Рэцэпты закатак і настоек», але на скрыншоце, які дэманструюць сілавікі, бачна, што гэта сапраўды раённая балбаталка не пра палітыку (гэта нам пацвердзіў адзін з удзельнікаў групы).

А кульмінацыяй «спецаперацыі» ГУБАЗіКа супраць беларусаў становіцца выкопванне скруткаў з пратэснай сімволікай і атрыбутыкай на дачным участку некага з актывістаў Чыжоўкі. У іх — сцяг, бел-чырвона-белыя стужкі і жураўлікі, а таксама ўлёткі і налепкі.

Вось як пракаментавалі нам гэтую сітуацыю адміністратары суполкі «Чыжоўка сем чыжоў»:
«З нашым ботам, каналам і чатамі ўсё ў парадку. Мы чулі, што ў нашым раёне павялічылася колькасць затрыманняў. Але яна павялічваецца, на жаль, па ўсёй Беларусі. Выглядае так, быццам бяруць выпадковых людзей.
Хутчэй за ўсё, гэтыя затрыманні — частка кампаніі па запалохванні нашага раёна. Чаму абіраюць тых ці іншых людзей, мы не ведаем».
Нядаўна чат і канал «Чыжоўка сем чыжоў» былі прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем. Звычайна гэта робіцца пасля таго, як затрымліваюць удзельнікаў адкрытых чатаў, каб «навесіць» ім больш цяжкія артыкулы (каментаванне ў «экстрэмісціх фарміраваннях» адвольна трактуецца як садзейнічанне дзейнасці «экстрэмісцкага фарміравання»).
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЧытайце яшчэ:
Чарговая аблава, цяпер у Жлобіне: затрымалі не менш за пяць чалавек
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць
-
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
-
Літоўскія памежнікі знайшлі на мяжы з Беларуссю партыю цыгарэт на 260 тысяч еўра
-
«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары