Эканоміка11

«Дачка» Cisco заявіла аб адключэнні сеткавых прылад у Расіі і Беларусі

Meraki, даччыная фірма кампаніі Cisco, заявіла аб адключэнні з 21 снежня ад воблачных сэрвісаў ўсіх сеткавых прылад амерыканскага брэнда ў Расіі і Беларусі, паведамляе рэсурс Habr.com са спасылкай на лісты, якія рассылае кампанія сваім расійскім і беларускім карыстальнікам.

«Meraki патлумачыла, што з 21 снежня карыстальнікі ў Расіі і Беларусі не змогуць бачыць у асабістым кабінеце кампаніі свае прылады. Роўтары і пункты доступу, заточаныя на працу ў воблаку, будуць заблакаваныя на серверах Meraki па геалакацыі і перастануць атрымліваць абнаўленні прашыўкі. Кампанія патлумачыла, што дзейнічае паводле законаў ЗША і выконвае ўсе патрабаванні рэгулятараў сумесна з мацярынскай кампаніяй Cisco», — гаворыцца ў паведамленні.

Рэсурс нагадаў, што Meraki, набытая ў 2012 годзе Cisco, у канцы кастрычніка «ў аднабаковым парадку адключыла расійскіх кліентаў ад воблачных паслуг, заблакавала тыя пункты доступу, якія прададзеныя ў краіне, а таксама знаходзяцца ў фізічных асоб і вылічаныя па геалакацыі».

Аднак пазней расійскім і беларускім карыстальнікам вярнулі магчымасць доступу да воблачных паслуг Cisco. Як аказалася, часова.

23 чэрвеня Cisco вырашыла цалкам сысці з Расіі і Беларусі. Кампанія аб'явіла, што закрые ўсе прадстаўніцтвы і спыніць супрацоўніцтва з кліентамі і падтрымку. «Cisco спыняе ўсе дзелавыя аперацыі, у тым ліку продажы і аказанне паслуг у Расіі і Беларусі на блізкую будучыню», — заявілі тады ў кампаніі.

Каментары1

  • даведка
    18.12.2022
    Антивирусы США и Европы тоже "ушли", но все продолжают пользоваться ими с помощью proxy и Smart DNS.

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа28

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

З аўкцыёну прадаюць раскошны гатэльны комплекс на Бярэзіне

МЗС пагражае «мерамі, прадугледжанымі законам» польскім фурам, якія завіслі ў Беларусі15

Лукашэнка пра будучага прэзідэнта: Я перабіраю многія асобы і бачу — ну немагчыма будзе гэта пацягнуць59

«У нас в Белоруссии один лидер — Батька!». Расійскіх ботаў адправілі ў тыктокі са Статкевічам10

«Турмы былі запоўненыя беларускімі патрыётамі». Лукашэнка абмаляваў у чорных фарбах міжваенную Польшчу26

Ва ўкраінскі палон трапілі яшчэ трое грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі. Усе яны былі судзімыя3

Дуліна назвала артыкул Лойкі «пляўком у твар»55

«Калі былыя сілавікі трапляюць за краты, яны ўспамінаюць правы чалавека»: Максім Вінярскі пра сваё зняволенне і салідарнасць беларусаў1

Торба Мікалая Статкевіча прыехала ў Вільню, а ён застаўся без нічога1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа28

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць