Свет

Балгарыя пачала расследаванне прарасійскіх ваенізаваных фарміраванняў

Пракуратура Сафіі загадала контрразведцы краіны пачаць расследаванне дзейнасці прарасійскіх ваенізаваных фарміраванняў пасля атрымання інфармацыі пра тое, што яны здзейснілі злачынствы супраць краіны, піша «Украінская праўда».

BNO Shipka і BND Shipka, дзве зарэгістраваныя НДА ў Балгарыі, знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ведамства з-за іх сувязяў з так званым ваенным саюзам «Леўскі» і актывізацыі дзейнасці ў Балгарыі пасля расійскай анексіі Крыма ў 2014 годзе.

Паводле даследавання Bellingcat, гэтыя дзве групы прапануюць добраахвотнікам спецыялізаваную падрыхтоўку, якую праводзяць былыя расійскія інструктары спецназа, вядуць антыеўрапейскую і антынатаўскую прапаганду, а таксама прапагандуюць антыўрадавае паўстанне, забарону палітычных партый і распаўсюджваюць расісцкія і антысеміцкія тэорыі змовы.

Акрамя таго, што яны адкрыта заяўлялі пра свой намер змяніць канстытуцыйны лад краіны, яны таксама арганізавалі паляванне на сірыйскіх імігрантаў на гары Странджа падчас першага крызісу бежанцаў і актыўна распаўсюджвалі фэйкавыя навіны падчас пандэміі.

«Мы абараняем інтарэсы нашых еўрапейскіх і еўраатлантычных партнёраў. Мы не можам дапусціць зламыснага расійскага ўплыву ў Балгарыі», — пракаментаваў галоўны пракурор Іван Гешаў. Пры гэтым яго ведамства паабяцала, што больш інфармацыі з'явіцца пасля завяршэння расследавання.

Мужчына пад псеўданімам лейтэнант Вальтэр Калашнікаў сцвярджае, што ён лідар гэтых арганізацый. Яго сапраўднае імя — Донча Русеў, і, згодна з публічнай інфармацыяй, ён нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Булгарава, скончыў сяржанцкую школу ў Шумене і да 1981 года служыў сяржантам у танкавай дывізіі ў Айтосе.

У 1996 годзе Русеў фігураваў як уладальнік ахоўнай кампаніі Walter Catani, якая выхвалялася тым, што «склікала» ў Балгарыі сустрэчу лідараў глабальнай бяспекі з удзелам былых афіцэраў «Масада», КДБ і ЦРУ.

Русеў таксама меў шмат іншых бізнэс-прадпрыемстваў, такіх як газета, сэкс-шоп, інвестыцыйныя кансультацыі і крыптавалюты, большасць з якіх пацярпелі няўдачу.

Ён таксама звязаны са старонкай у Facebook пад назвай «Балгарыя і Расія — адна гісторыя, адна мова, адна вера, адзін народ», якая выкарыстоўваецца прарасійскай папулісцкай партыяй «Адраджэнне» для распаўсюджвання перадвыбарных паведамленняў і рэкламы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім32

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

Венесуэла пачала аднаўляць здабычу нафты пад кантролем ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць