Літоўскі оперны саліст Вайдас Вішняўскас, які днямі выклікаў шырокае абурэнне выступленнем у Мінску, публічна прынёс свае прабачэнні і паабяцаў пазней растлумачыць прычыны свайго рашэння паехаць у Беларусь, піша Delfi.lt.

«Перш за ўсё, я хачу папрасіць прабачэння перад усімі за сітуацыю. Па-другое, абяцаю: абавязкова напішу ўсе свае думкі, матывы і прычыны, але крыху пазней», — паведаміў выканаўца ў фэйсбуку.
Перад гэтым ён хоча, каб «усе да канца выказаліся». «Бо ўсё адно вердыкты вынесеныя, і я асуджаны, хоць нават не быў выслуханы…» — напісаў Вішняўскас. Раней на гэтым тыдні саліст быў недаступны для журналістаў.
У нядзелю ў Мінску адбыўся выступ Вішняўскаса, падчас якога ён выканаў арыю Атэла з оперы Джузэпэ Вердзі «Атэла». Оперны саліст, больш вядомы за мяжой як Крысціян Бенедыкт, у Беларусі прыняў удзел у канцэрце «Гала-опера», які прайшоў у Вялікім тэатры Мінска.
Міністр культуры Літвы Сімонас Кайрыс пасля гэтага выступлення заявіў, што рашэнні саліста «не паддаюцца разумнаму сэнсу», і што яны яго шакавалі. Па словах Кайрыса, у Вішняўскаса цяпер няма дамоў з установамі культуры Літвы.
Чытайце таксама:
Вядомы літоўскі тэнар выступіў у Мінску і выклікаў скандал
-
Бенгальскія агні на шампанскім сталі прычынай пажару ў бары ў Швейцарыі, дзе загінулі 40 чалавек
-
Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі
-
Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары