Свет55

Расійскія ўлады закупляюць навагоднія елкі для сябе ў «недружалюбнай» Польшчы

Кантракт на такую ​закупку знайшоў тэлеграм-канал «Палігон.медыя».

Згодна з дакументам, апублікаваным 24 снежня, упраўленне па эксплуатацыі будынкаў Федэральнага сходу Упраўлення справамі прэзідэнта РФ мае намер набыць у польскага пастаўшчыка шэсць піхт Нордмана вышынёй ад 2,3 да 4,5 метра, з «густой і сіметрычнай кронай». Выдаткаваць на гэта плануецца 218 тысяч расійскіх рублёў (~$3200).

Пераможцу закупкі трэба будзе даставіць дрэвы па адрасах Савета Федэрацыі і Падліковай палаты РФ.

Спіс «недружалюбных» краін з'явіўся ў Расіі ў 2021 годзе. Першапачаткова туды ўвайшлі ЗША і Чэхія. Пасля пачатку вайны ва Украіне ў чорны спіс Расія дадала ўсіх членаў Еўрасаюза, а таксама Японію, Аўстралію, Новую Зеландыю, Украіну і некаторыя іншыя краіны, якія падтрымалі заходнія санкцыі супраць Расіі. Польшча, вядома, уваходзіць у гэты спіс.

Каментары5

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    26.12.2022
    Дык, а свае піхты пагарэлі? Ці кітайцы высеклі! Ці ўсе лесарубы паехалі на фронт і ўцілізаваліся і секчы няма каму?
  • Том
    26.12.2022
    Так на России даже ржавого гвоздя сделать не могут. Многое импортируется, это только путлеровская пропаганда для ванек заливает о «величии», а на самом деле там одна гниль за поребриком, скоро будет как в совке - газетами будут сраки подтирать
  • Кирилл
    26.12.2022
    Я не понял, а где санкции? Почему Россия вообще свободно что-то закупает? Да еще не у Германии с Францией, а у Польши?

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць