Эканоміка88

Падаткавікі незадаволеныя індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія сябе «дыскрэдытавалі як інстытут»

Намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Скрыннікаў падчас прэс-канферэнцыі 27 снежня заявіў, што за апошнія гады інстытут індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі «дыскрэдытаваў сябе», піша Office Life. Яны мала прыносяць грошай у бюджэт і ствараюць працоўных месцаў, хоць нібыта павінны.

Ігар Скрыннікаў. Фота: bpc.by

Намеснік міністра нагадаў, што аб'ём падаткаў у дзяржбюджэт ад прадпрымальнікаў апошнія гады стабільны і складае ад 2 да 2,5% усіх паступленняў, якія кантралююцца падатковымі органамі.

«Памер гэтых паступленняў невялікі, але інстытут сябе дыскрэдытаваў. 

Прычым ІП больш не маюць права прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Падатковыя праверкі прадпрымальнікаў выявілі выкарыстанне схем сыходу ад падаткаабкладання, драбнення бізнэсу, нядобрасумленную канкурэнцыю. Мы выяўляем такія схемы пры кожнай праверцы», — аргументаваў намеснік міністра.

Чыноўнік удакладніў, што шмат пытанняў да прадпрымальнікаў з'явілася з-за бескантрольнага зняцця гатоўкі і фарміравання фонду «шэрага» заробку.

«Ад прадпрымальнікаў было шмат абяцанняў: мы створым працоўныя месцы, павялічым уклад у бюджэт. Але

рэальнасць апошніх 10 гадоў кажа пра іншае: паступленні ў бюджэт — 2%, заробкі наёмных работнікаў — на ўзроўні бюджэту пражытачнага мінімуму. Калі бачу заробак 300-400 рублёў, пытаюся, як жывуць работнікі на такі заробак? У адказ — цішыня», — сказаў намеснік міністра.

Скрыннікаў дадаў: улічваючы аб'ём схем, якія выкарыстоўваюцца, можна казаць, што прадпрымальнікі недаплачваюць падатак на прыбытак, адлічэнні ў ФСАН.

«Мы сталі масава выяўляць схемы мінімізацыі падатковай нагрузкі з удзелам арганізаванага бізнэсу. Таму я кажу: вы самі перайшлі рысу, мы бачылі падатковае махлярства», — заявіў чыноўнік.

Каментары8

  • фиберпанк
    27.12.2022
    в давайте вспомним кто предпренимателям запрещал нанимать работников?
  • Налоговая
    27.12.2022
    Предпринимательстао, это не институт и не структура министерства, а способ заробатывания денег. 
    Так живет весь мир. А вы своей колхозно/холопской примитивным понятием жизни, фсуете свойгрязный нос, куда не имеете ни ума ни разума.
  • Ладутько
    27.12.2022
    То ли дело Мотовело

Цяпер чытаюць

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч: Не пара аспрэчваць лідарства Ціханоўскай. Яна вельмі добрая ў якасці лідаркі43

Мірсалімава пасмяялася з бравурнага ўсхвалення Азаронкам смеласці Лукашэнкі ў час пратэстаў9

У Мінску перайменавалі амаль паўсотні прыпынкаў — некаторыя ў абыход закона3

Расійскіх вайскоўцаў падазраюць у выкарыстанні затанулага парома «Эстонія» для шпіянажу і адпрацоўкі падводных аперацый

Кітай атрымаў доступ да прамысловых сакрэтаў Германіі праз экспарт рэдказямельных металаў4

У Англіі па памылцы вызвалілі гвалтаўніка 14‑гадовай дзяўчынкі4

Шатдаўн у ЗША: пакуль урад паралізаваны, Пентагону ахвяравалі 130 мільёнаў долараў на зарплаты вайскоўцам4

Штучны інтэлект дапамог даследчыкам вылічыць забойцу са знакамітага фотаздымка «Апошні яўрэй з Вінніцы»18

Аляксандр Лукашук: «Сорамна за Амерыку, балюча за Украіну, шкада Беларусі»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Беларусь чакае новая хваля савецкіх людзей з Латвіі і Эстоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць