Грамадства44

Нацыянальныя польскія візы для беларусаў зноў сталі платнымі

За атрыманне нацыянальнай польскай візы грамадзяне Беларусі з 1 студзеня 2023 года мусяць заплацяць 35 еўра — столькі з пачатку года складае консульскі збор за прыём і разгляд заявы. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства замежных спраў Польшчы.

На гэты момант вядома, што рашэнне аб спагнанні консульскага збору будзе дзейнічаць да 31 снежня 2023 года.

Вызваленыя ад выплаты консульскага збору будуць наступныя катэгорыі грамадзян Беларусі, якія атрымліваюць польскую нацыянальную візу тыпу D:

  • асобы, якія прэтэндуюць на гуманітарную візу;
  • непаўналетнія 12-18 гадоў;
  • асобы, якія не дасягнулі 25 гадоў, наведваюць семінары, канферэнцыі, спартыўныя, культурныя або адукацыйныя мерапрыемствы, арганізаваныя некамерцыйнымі арганізацыямі;
  • асобы, якія прэтэндуюць на візу на падставе «карты паляка».

Раней беларусаў вызвалілі ад выплаты консульскага збору за нацыянальныя візы ў канцы снежня 2015 года.

Чытайце таксама:

Цэнтр беларускай салідарнасці: Беларусам часта адмаўляюць у выдачы гуманітарных віз унутры Польшчы

Чатырох беларусаў з польскімі гуманітарнымі візамі выслалі з Германіі

Каментары4

  • Карпенкоу
    03.01.2023
    Сейчас лукатроли налетят.
  • немец
    03.01.2023
    Вячоркін кабінет вельмі плённа працуе
  • Што тут сказаць хіба што нічога
    04.01.2023
    Дапамога ад польшчы і пленная праца кабінета. Усё дзеля вас беларусы, дзеля таго каб вы заставаліся дома.

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вымушана спыняе рэйды супраць імігрантаў у сельскай гаспадарцы і гатэльным бізнэсе3

Навукоўцы знайшлі просты спосаб паспрыяць росту раслін — музыка, але не кожная20

Ryanair будзе штрафаваць пасажыраў, якія парушаюць парадак1

У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню ледзь не за мільён даляраў. Як у ёй цяпер?4

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос3

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Лукашэнка парэкамендаваў беларусам не налягаць на бульбу13

Ізраільцянам прыходзяць шпіёнскія паведамленні ад карэспандэнткі АНТ10

Усплёскі заказаў піцы каля Пентагона маглі сведчыць пра будучую атаку на Іран9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная16

Тэгеран гарыць. Ізраільскія знішчальнікі працягваюць удары, пакуль СПА Ірана бяссільная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць