Грамадства

У рэпетыцыйным экзамене возьмуць удзел усе 11-класнікі

У рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене 28 студзеня возьмуць удзел усе выпускнікі школ Беларусі. Пра гэта сёння журналістам паведаміла прадстаўнік Міністэрства адукацыі Ірына Каржова, піша БелТА.

Фота: БелТА

«Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену пройдзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, на ўсіх 144 пунктах. Усе навучэнцы 11-х класаў возьмуць удзел у рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене. Наша задача — паглядзець гатоўнасць да правядзення ЦЭ і паправіць тыя тонкасці і нюансы, якія нельга ўбачыць, працуючы з дакументамі», — распавяла Ірына Каржова.

Рэпетыцыйны ЦЭ будзе праходзіць у строгай адпаведнасці з інструкцыяй па арганізацыі правядзення цэнтралізаванага экзамену. На яго ўжо адбылася рэгістрацыя выпускнікоў.

«Навучэнцы выбіраюць прадмет, па якім яны будуць рэпеціраваць правядзенне цэнтралізаванага экзамену. Далей будзе арганізаваная дастаўка дзяцей у пункты тэсціравання. Калі гэта сельская школа, то будзе арганізаваны падвоз, гэта значыць, органы ўпраўлення адукацыі змогуць змадэляваць арганізацыю падвозу навучэнцаў. Калі гаворка ідзе пра вялікія населеныя пункты, такія як Мінск, альбо абласныя цэнтры, з прадпрыемствамі транспарту трэба будзе прадугледзець павелічэнне грамадскага транспарту ў гэты час, каб будучыя абітурыенты змаглі пад'ехаць да пунктаў тэсціравання. На саміх пунктах будзе арганізаваны прапускны рэжым, рассадка па аўдыторыях. Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў рыхтуе валізы (паштовыя мяшкі), якія будуць дастаўляцца ў пункты правядзення цэнтралізаванага экзамену. Усё гэта мы плануем адпрацаваць 28 студзеня», — сказала прадстаўнік Мінадукацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу3

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явіцца яшчэ адзін агрэгатар таксі

Міністр абароны Ізраіля: Фізічная ліквідацыя аяталы Хаменеі — гэта адна з мэтаў вайны з Іранам3

Інфекцыяніст расказаў, ці трэба здаваць кляшча на аналіз і колькі разоў піць доксіцыклін

Як за мяжой аформіць «пашпарт РР» і колькі гэта каштуе?8

Шарэнда-Панасюк асудзіла візіт Келага да Лукашэнкі: Знайшоўся купец, гатовы гандлявацца93

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас30

Затрымалі 56 супрацоўнікаў кол-цэнтраў, якія падманам прадавалі БАДы3

Вальфовіч: «Арэшнік» размесцяць у Беларусі да канца года11

Дзяржвыданне размазала прадпрымальніка-лукашыста, які праз тыкток скардзіўся Лукашэнку на мясцовыя ўлады6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу3

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць