Культура55

Лічбаваны Багушэвіч

Нацыянальная бібліятэка Беларусі пачала займацца знеахвочваннем людзей хадзіць у будынак бібліятэкі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі пачала займацца знеахвочваннем людзей хадзіць у будынак бібліятэкі.

Пра гэта сведчыць новы праект Нацыяналкі — выдаваць мультымедыйная кружэлкі, з поўным наборам інфармацыі па выбітных творцах нашай краіны. Яшчэ раней выйшаў дыск, які змяшчае звесткі пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і яго творчасць. Цяпер прыспела чарга бацькі нацыі Францішка Багушэвіча.

Купіўшы сідзішку, можна пабачыць, як выглядаюць сапраўдныя прыжыццёвыя выданні Багушэвічавых твораў, пачытаць біяграфічны нарыс і звесткі пра творчасць «адваката беларускага народу». А яшчэ: паслухаць запісы музычных твораў на словы паэту, а таксама паглядзець дакументальныя фільмы пра яго творчасць.

Дадаткам да асноўнага матэрыялу пайшла падборка вершаваных і празаічных твораў літаратараў і мастацкіх твораў, прысвечаных Багушэвічу, а таксама раздзел, прысвечаны ўшанаванню памяці паэта (фотаздымкі і апісанні яго помнікаў і мемарыялаў у Беларусі і па-за межамі).

Выданне можна купіць па падпісцы або набыць у шапіку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Кошт 15 400 рублёў.

І, ведаеце, падыход слушны: у любым разе з развіццём інтэрнэту прыходзіць у алмаз ведаў будуць радзей. Між тым патэнцыял калектыву бібліятэкі дазваляе рабіць найлепшыя электронныя даведнікі на розныя тэмы ў зручнай для спажыўцоў форме.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»2

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Усе навіны →
Усе навіны

З даведкамі замест пашпартоў выслалі за мяжу каля 20 вызваленых палітвязняў3

ДАІ папярэдзіла, што праз УНС кіроўцы ў Мінску два дні не будуць мець спакою4

Еўрасаюз ухваліў адмову ад расійскага газу. На чарзе — нафтавае эмбарга

Польшча падвяла вынікі першага месяца працы «Кузніцы» і «Баброўнікаў»2

У Мінску з'явіліся зоны 5G-сувязі1

У Радашковічах стварылі музей закатак

Мінскі планетарый закрыецца на рэканструкцыю. Паказалі, як ён будзе выглядаць1

Заўтра можа не быць доступу да беларускіх сайтаў для карыстальнікаў з-за мяжы14

Вызваленыя палітвязні прыедуць з Украіны ў Варшаву гэтай ноччу ці раніцай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»2

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць