Улада2727

Рэгіянальныя тэленавіны ва ўсёй краіне перайшлі на беларускую

«Мы прааналізавалі сітуацыю і выявілі, што было замала перадач на беларускай мове».

Ад 19 кастрычніка ўсе рэгіянальныя тэлерадыёкампаніі пачалі выпускаць у эфір выпускі навінаў па‑беларуску.

Загадчык аддзела навінаў магілёўскай студыі тэлебачання Сняжана Ганчарова патлумачыла «НН» такое рашэнне кампаніі тым, што «гэта даўняя наша задума. Я не магу адказваць за іншыя рэгіёны, але мы даўно прапаноўвалі і рыхтавалі праекты беларускамоўных перадач. Ад новага году плануем уключыць некалькі беларускамоўных рубрык у ранішні блок».

Загадчык аддзелу інфармацыі гомельскай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Рамашоў таксама пацвердзіў інфармацыю, аб пераходзе на беларускую мову: «Гэта агульнарэспубліканская акцыя, як я зразумеў.
Планавалася, што пяройдзем на беларускую мову з пачатку кастрычніка, аднак адбылося гэта толькі цяпер з розных прычын. У калектыве нашым не назіралася якой‑небудзь вострай рэакцыі. У краіне дзве дзяржаўныя мовы».

У гродзенскай студыі тэлебачання навіну таксама з задавальненнем пацвердзілі, аднак у прыёмнай каментаваць яе адмовіліся, спаслаўшыся на некампетэнтнасць. Маўляў, рашэнне прымалася на самым версе, таму звяртайцеся па каментары да дырэктара.

Дырэктар тэлерадыёкампаніі Гродна Мікалай Мельнічэнка адзначыў, што «ў нас дзвюхмоўе, таму вырашылі пашырыць беларускамоўнае вяшчанне. Мы прааналізавалі сітуацыю і выявілі, што было замала перадач на беларускай мове. Таму і вырашылі павялічыць аб’ём беларускай мовы ў нашай сетцы. Будзем глядзець. Калі тое будзе неабходна, то пачнём павялічваць і далей. Магчыма, што ў наступным годзе.

Ёсць некаторыя цяжкасці. Многія супрацоўнікі падзабылі мову. Але працуюць. Усё будзе добра».

Сінхроннасць, з якой у рэгіянальных кампаніях заўважылі прыгнечаны стан беларускай мовы ў сетцы вяшчання, здольная ўразіць. Аднак факт гэты сам сабою пазітыўны. Асабліва важна, што па‑беларуску вырашана пускаць у эфір навіны. У рэгіёнах гэта самыя папулярныя праграмы мясцовых кампаній.

Каментары27

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне2

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом6

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць