Грамадства77

У Дрыбіне гарачую ваду даюць толькі раніцай і вечарам, круглыя суткі — нявыгадна

Гарачая вада ў гарадскім пасёлку Дрыбіне, раённым цэнтры на Магілёўшчыне, падаецца ў шматкватэрныя жылыя дамы толькі раніцай, з 6:00 да 9:00 (у нядзелю да 11:00) і вечарам з 17:00 да 23:00. Жыхары паскардзіліся ў раёнку і атрымалі адказ ад мясцовых начальнікаў.

Фота ілюстрацыйнае

«Чаму мы не можам карыстацца гарачай вадой круглыя суткі, бо гэта стварае нязручнасці, і асабліва тым, у каго маленькія дзеці, хворыя пажылыя людзі?» — з такім пытаннем звярнуліся жыхары Дрыбіна ў рэдакцыю мясцовай раённай газеты «Савецкая вёска».

Сітуацыю пракаментаваў начальнік кацельна-цеплавой і газавай гаспадаркі КПК «Жылкамгас» Аляксандр Кускоў:

«Графік падачы гарачай вады зацверджаны раённым выканаўчым камітэтам. Перавесці на кругласутачны рэжым падачу гарачай вады кацельня пакуль не мае тэхнічнай магчымасці».

Намеснік старшыні Дрыбінскага райвыканкама Уладзімір Лясяк, у сваю чаргу, адзначыў, што кругласутачна падаваць ваду ў шматкватэрныя дамы будзе нявыгадна, бо пацягне вялікія затраты электраэнергіі. А калі камусьці карыстацца гарачай вадой па графіку не падабаецца — хай той ставіць сабе награвальныя сістэмы:

«Гарачая вада ў шматкватэрныя дамы райцэнтра падаецца з катлоў, якія працуюць на мясцовых відах паліва, гэта значыць, пры спальванні дроў.

Па заканадаўстве ў невялікіх населеных пунктах, такіх, напрыклад, як Дрыбін, гарачая вада павінна падавацца толькі пры спальванні мясцовых відаў паліва, — тлумачыць чыноўнік. —

Усталяваць дадаткова яшчэ адзін кацёл, які б падаваў большую колькасць гарачай вады, сёння няма магчымасці. Для падачы гарачай вады выкарыстоўваюцца магутныя энергазатратныя помпы, а спажыванне вады атрымліваецца невялікае, бо людзі ў асноўнай масе карыстаюцца гарачай вадой раніцай і ўвечары.

Калі гарачую ваду падаваць кругласутачна, то гэта прывядзе да вялікага спажывання электраэнергіі. А гэта эканамічна нявыгадна і затратна.

Таму, калі спажыўца не задавальняе дзейны графік падачы гарачай вады, ён можа ўсталяваць індывідуальны электранагравальнік або газавы награвальнік вады».

Каментары7

  • Грышка
    11.01.2023
    Жыцьцё дужа добрае там, пад чырвона-карычневаю савецкаю настальгіяю дыктатуры Лукашэнкі. Каму патрэбна буржуйская гарачая вада 24 гадзіны ў суткі, як у «злым Захадзе»? (Сарказм)
  • ..
    11.01.2023
    а на "параду" - "ўсталяваць індывідуальны электранагравальнік або.." такія -
    спасибо, барин. спасибо, родимый
  • Беларус
    11.01.2023
    Так чаго ... не вязе дровы ў Дрыбін?

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ10

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

У Дрыбінскім раёне вынеслі пакаранне за чырвона-зялёны сцяг

З'явілася ВІДЭА зніклага ў Пінску Багдана Юнчыка2

«Белавія» накрыў маштабны збой у расійскай сістэме браніравання авіяквіткоў

У мінскім метро патлумачылі, для чаго адлічваюць на гадзінніках час ад адпраўлення цягніка, а не да яго прыбыцця1

Стала вядома, як цяпер жыве былы аўтагоншчык Міхаэль Шумахер1

Цягніковаму дыспетчару, арыштаванаму за карупцыю, дадалі абвінавачанне ў «здрадзе дзяржаве»

Еўрасаюз цалкам забароніць пастаўкі газу з Расіі14

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы1

Японцы са слязьмі на вачах развітваюцца з пандамі — жывёлін забірае Кітай праз пагаршэнне адносін паміж краінамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ10

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць