У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ трох чалавек. Цяпер у ім 250 беларусаў
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», — там з'явіліся прозвішчы яшчэ трох чалавек, піша «Вясна».

Сярод новых «тэрарыстаў» палітзняволены супрацоўнік EPAM Сяргей Кірэенка, а таксама Міхаіл Шакураў і Мікалай Амельчанка.
Усяго цяпер у «тэрарыстычным спісе» 996 чалавек, з іх 250 — беларусы.
Каментары