Грамадства

На аднаго настаўніка — 14 вучняў. Апублікавана статыстыка ў сферы адукацыі ў Мінску

А колькасць наяўных месцаў у дзіцячых садах перавышае попыт.

Згодна са статыстыкай, на пачатак 2022/2023 навучальнага года ў Мінску працавала 469 устаноў дашкольнай адукацыі з агульнай колькасцю 82,8 тысячы дзяцей. У гэтым навучальным годзе ўстановы дашкольнай адукацыі наведваюць 99,8% дзяцей дашкольнага ўзросту.

Забяспечанасць дзяцей месцамі ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў разліку на 1000 дзяцей ва ўзросце 2—5 гадоў у 2022 годзе склала 1 100 месцаў (10 дзяцей на 11 месцаў).

Колькасць педагагічных работнікаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі склала 12,1 тыс. чалавек.

На пачатак 2022/2023 навучальнага года ў Мінску налічвалася 269 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з колькасцю навучэнцаў 223,6 тыс. чалавек, што на 466 чалавек (на 0,2%) больш, чым на пачатак папярэдняга навучальнага года.

Колькасць настаўнікаў (у тым ліку сумяшчальнікаў) ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў бягучым навучальным годзе склала 15,6 тыс. чалавек.

На аднаго настаўніка прыходзіцца ў сярэднім 14 вучняў.

Атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022 годзе атрымалі 11,2 тыс. выпускнікоў школ. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі атрымалі 19,1 тыс. выпускнікоў 9-х класаў.

На пачатак 2022/2023 навучальнага года ў Мінску функцыянавала 25 устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі з колькасцю навучэнцаў 11 тыс. чалавек.

Для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў 2022 годзе прынята 4,5 тыс. навучэнцаў, пры гэтым 92,1% навучэнцаў дзённай формы навучання — па дагаворах і заяўках з арганізацыямі — заказчыкамі кадраў.

У 2022 годзе ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі падрыхтавалі і выпусцілі 3,8 тыс. кваліфікаваных рабочых і служачых. Па дзве і больш кваліфікацыі атрымалі 80,8% выпускнікоў дзённай формы навучання, з павышаным узроўнем кваліфікацыі — 71,1% выпускнікоў.

Атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сталіцы на пачатак 2022/2023 навучальнага года забяспечвалі 48 устаноў, колькасць навучэнцаў якіх склала 31,2 тыс. чалавек. У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва Мінска прыпадае 156 навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

За кошт бюджэтных сродкаў сярэднюю спецыяльную адукацыю атрымліваюць 53% усіх навучэнцаў, у дзяржаўных установах на дзённай форме навучання — 66,8%.

У 2022 годзе ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі паступілі 11,2 тыс. чалавек.

Выпуск спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у 2022 годзе склаў 8,4 тыс. чалавек, з іх 46,7% атрымалі адукацыю за кошт бюджэтных сродкаў на дзённай форме навучання.

У 27 установах вышэйшай адукацыі Мінска на пачатак 2022/2023 навучальнага года на першай ступені сістэмы вышэйшай адукацыі навучаліся 129 тыс. студэнтаў.

За кошт бюджэтных сродкаў навучаюцца 44,8% усіх студэнтаў, у дзяржаўных установах вышэйшай адукацыі на дзённай форме навучання — 58,2%.

У 2022 годзе студэнтамі сталі 31,6 тыс. чалавек. Спецыяльнасці эканамічнага і юрыдычнага профілю выбралі 33,9% першакурснікаў, тэхнічнага і будаўнічага — 26,6%, педагагічнага — 6,5%, сельскагаспадарчага — 5,5%, сацыяльнай накіраванасці — 4,9%.

Выпуск спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у 2022 годзе склаў 31 тысячу чалавек. З агульнай колькасці выпускнікоў 10,1 тыс. чалавек, або 32,6%, — выпускнікі, якія атрымалі спецыяльнасці эканамічнага і юрыдычнага профілю.

На другой ступені сістэмы вышэйшай адукацыі сталіцы на пачатак 2022/2023 навучальнага года навучаліся 5,4 тыс. магістрантаў. У 2022 годзе ў магістратуру было прынята 3,7 тыс. чалавек, дыплом магістра атрымалі 3,8 тыс. чалавек.

У разліку на 10 тыс. чалавек насельніцтва сталіцы прыпадае 673 студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

З ліпеня можна будзе папаўняць рахункі па нумары тэлефона3

Габрыэлюс Ландсбергіс: Ціханоўская ніколі не адступала, ніколі не баялася6

Запуск расійскага аналага Starlink перанеслі з-за правалу вытворчасці спадарожнікаў4

Украінская дзяўчына ў 2022 годзе пачала вучыць беларускую мову, а цяпер вядзе беларускамоўны блог16

25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага7

Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў7

У Беларусі хочуць істотна змяніць умовы лізінгу

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні33

На трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі сёння будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць