Усяго патроху2525

Праверце сябе: вы можаце пабачыць памылку на гэтым малюнку?

Калі вам падабаецца рашаць задачы і галаваломкі, гэтая загадка для вас. Ці зможаце вы хутка заўважыць, дзе на гэтым малюнку памылка?

Крыніца: Bright Side

Загадкі на логіку забаўляюць нас, але ў той жа час прымушаюць мозг падыходзіць да іх вырашэння крэатыўна. Каб знайсці адказ, трэба забыць пра шаблоны і аналізаваць умовы задачы не так, як звычайна, папярэджвае jagranjosh.com.

Перад вамі сям’я, якая сабралася разам паабедаць. Старэйшы член сям’і стаіць, астатнія сядзяць за сталом. Пасярэдзіне стала на талерцы ляжыць вялікая індычка.

Аднак, ва ўсёй гэтай ідылічнай карціне хаваецца адна памылка, і вам трэба яе знайсці. Каб зрабіць гэта, паглядзіце на малюнак уважліва, бо адказ просты, але хітры. Як звычайна, ніжэй мы размесцім адказ на пытанне, таму нават не думайце гартаць старонку і махляваць.

Ніяк не можаце здагадацца? Даём вам падказку: памылка, якую вы шукаеце, звязаная з аксэсуарам аднаго з людзей, што знаходзяцца ў пакоі.

Усё яшчэ не бачыце адказу? Шукайце яго пад анонсамі.

Маеце сакаліны зрок? Знайдзіце няправільны смайлік за 5 секунд

Мала хто можа хутка знайсці тут кубак. А вы зможаце?

Тэст на пільнасць: колькі твараў вы бачыце на малюнку?

На першы погляд, вам магло падацца, што на малюнку ўсё правільна. Але праз некалькі імгненняў, верагодна, вы маглі заўважыць, што ж тут не так. Памылка звязаная з акулярамі мужчыны, які сядзіць за сталом. Лінзы ў яго акулярах маюць розную форму: адна — авальная, другая — прамавугольная.

Каментары25

  • casper
    17.01.2023
    грыбочкаў пераелі? ёсць такія аправы для акуляраў, прагугліце "Оправа медицинская кругло-квадратная черная", а вось дзядуля мае нетыпова даўгія рукі, вось дзе няма нормы ))
  • Vir
    17.01.2023
    Dyk a videliec z nažom pavinny liažac` na sjurvetačcy, nož z pravaha boku ad talierki, a videliec z lievaha boku. Nu, chiba desiertnyja kladuc` razam, pobač z talierkaju, alie z supracliehlaha ad zastoļnika boku. Ci hetaje siamiejstva zasiela ū zusim užo niejkim krutym restaranie, dzie ūsio inaks, čym u liudziej ?..
  • Zipp
    17.01.2023
    Ня толькi, газон зялены, лес зялены, а дрэва за вакном без лiсточка. Так?

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць