Мова

Шэсць беларускамоўных тыктокаў, пра якія вы маглі не ведаць

І ў тыктоку ёсць старонкі, што могуць быць цікавыя аматарам беларускай мовы. 

@natatnik (Natatnik Belarus)

«Здымаем таямнічую і прыгожую Беларусь», — пішуць пра сябе аўтары гэтага акаўнта. На іх роліках закінуты дзіцячы лагер, 100-гадовая майстэрня з беларускай вёскі, дыялектны палескі верш і багата іншых цікавых фактаў, якія вы наўрад ці знойдзеце ў кагосьці іншага. А яшчэ падкасты і традыцыйныя рэцэпты, напрыклад, класічны рэцэпт смажанкі.

Найбольш праглядаў (931 тысячу) сабраў ролік з доўгай назвай, якая пачынаецца досыць правакацыйна, — «Чаму беларусы не бульбашы». Ён разбурае стэрэатыпы. У каментарах да відэа багата допісаў ад людзей, якія захапляюцца прыгажосцю беларускай мовы.

@illasiucou (ільля сіўцоў)

Малады тыктокер прысвяціў свой акаўнт беларускай мове і складаным выпадкам у ёй, з якімі можа сутыкнуцца кожны. Напрыклад, ці ведаеце вы, як падабраць у беларускай мове належны адпаведнік папулярнаму рускаму дзеяслову «общаться»? А як яшчэ назваць па-беларуску «бутэрброд»? Ілья адказвае на ўсе гэтыя пытанні.

Яшчэ хлопец выбірае слова дня, і часцей за ўсё гэта нешта, пра што вы наўрад ці чулі раней. Тут можна вывучыць слоўцы накшталт «кадук», «анігадкі», «прышласць» і іншыя — чым не знаходка для тых, хто хоча ўзбагаціць сваё маўленне? Нарэшце, Ілья раскажа і пра эратычную лексіку, навучыць лаяцца, вітацца і жадаць смачна есці па-беларуску — і шмат іншага.

@ellgone (Lizaveta Hancharova)

Утульны акаўнт ад Лізаветы Ганчаровай, маладой ілюстратаркі, якая жыве ў Кракаве. Дзяўчына паказвае на сваёй старонцы прыгажосць, з якой сутыкаецца (як вам Опера Гарнье ў Парыжы?), а таксама шчыра расказвае пра перажыванні эмігранткі і былой зняволенай беларускай турмы.

Лізавета дзеліцца і тым, што яе натхняе, у тым ліку песнямі, вершамі і ілюстрацыямі, зробленымі, відаць, уласнаручна. Не забывае дзяўчына і пра пытанні беларускай мовы — некалькі відэа прысвечаныя якраз ёй. 

@alicetsyos (Cioś/Цёсь)

На прасторах тыктоку знайшлося месца і беларускай лацінцы. У сваіх роліках яе прадстаўляе юная тыктокерка Аліса.

Гэты акаўнт вылучаецца яшчэ і сваёй эстэтыкай. Тут вам і падарожжы па Беларусі, і гарадскія пейзажы, і прыгожыя народныя касцюмы (часам у незвычайным асяроддзі). Здаецца, сапраўднае хараство — тое, што нам усім цяпер патрэбна.

@afmarie (mary_afonina)

Ролікі ў акаўнце @afmarie вострыя, без аніякіх шкадаванняў да беларусафобаў. Уласна, дыскрымінацыя беларускай мовы і ёсць адна з тэм, пра якія кажа аўтарка акаўнта. 

Маладая блогерка і феміністка здымае ролікі і пра навіны з радзімы накшталт прызнання лозунга «Жыве Беларусь» забароненым, і пра смачную беларускую ежу. Нейкі час дзяўчына пражыла ва Украіне — адгэтуль, магчыма, і ўкраінская мова ў некаторых роліках.

@bjapru

Пазітыўны акаўнт, прысвечаны беларускай мове і розным трапным слоўцам, якія вы маглі не ведаць. Простая і шчырая падача, файны настрой плюс арыгінальны вобраз аўтара — відаць, вось сакрэт, чаму @bjapru мае 520 тысяч падпісантаў.

Папулярныя рубрыкі апошняга часу ў акаўнце — «Слова дня» і «Беларускія мацюкі», але свае паўмільёна падпісантаў @bjapru зарабіў і на іншым кантэнце. Тут ёсць відэа з беларускай лацінкай і ролікі, прысвечаныя простаму студэнцкаму жыццю — карацей, усё як мае быць, калі табе 19 гадоў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Як перавесці сацсеткі і месенджары на беларускую мову

Дзевяць мабільных праграм, якія павялічаць колькасць беларускамоўнага кантэнту ў вашым жыцці

«Мая маці хоча новую краіну, яна разумее, што дзеля гэтага трэба пачаць з сябе». Дзяўчына расказала, як яе маці прыйшла да беларускай мовы

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў14

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму55

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

У Белым доме пракаментавалі ўкраінскую спецаперацыю «Павуцінне»11

Зяленскі назваў расіян «ідыётамі» за прапанову прыпыніць агонь на 2-3 дні1

«Закопваць так людзей — гэта не па-людску». Чалавек абурыўся, што на брэсцкіх могілках магілы закопваюць экскаватарам12

Стармер паведаміў пра пераход Вялікабрытаніі ў стан «баявой гатоўнасці»4

На перамовах у Стамбуле Расія захавала ранейшыя патрабаванні2

Перастала выходзіць на сувязь полацкая журналістка і каталіцкая актывістка Ціна Палынская

У Расіі Вікіпедыю абвінавацілі ў «прапагандзе педафіліі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў14

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць