Здароўе55

Анколагі: У Беларусі паменшала смяротнасць ад анкалагічных захворванняў

За 2022 год у Беларусі было выяўлена 50 тысяч новых выпадкаў анкалагічных захворванняў, што на 4 тысячы менш, чым у 2019 годзе, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Сяргей Палякоў.

Фота: omr.by

Па словах Палякова, пандэмія каранавіруса сапраўды паўплывала на змяненне колькасці выяўленых злаякасных утварэнняў. «Аднак сцвярджаць, што гэта стоадсоткава звязана з тым, што пацыенты проста перасталі хадзіць да лекараў, лічу не зусім правільным. Такая тэндэнцыя назіралася практычна ва ўсіх краінах», — адзначыў ён.

«З 2020 года адзначыўся нязначны рост колькасці выяўленых пацыентаў, але па выніках 2022 года ён не дасягнуў яшчэ лічбаў, якія былі ў 2019 годзе, — каля 54 тысяч новых пацыентаў», — сказаў Палякоў.

«Магу сказаць яшчэ, што ў нас павялічылася колькасць пацыентаў, якія назіраюцца больш за пяць гадоў, і гэта даволі значны паказчык. Не павялічылася колькасць пацыентаў з запушчанымі формамі захворвання. Захаваўся ўзровень выяўлення пацыентаў з лакальнымі формамі раку, якія добра паддаюцца лячэнню», — канстатаваў кіраўнік РНПЦ.

У сваю чаргу намеснік дырэктара па навуковай рабоце РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Сяргей Красны паведаміў, што ў Беларусі знізілася смяротнасць ад ракавых захворванняў.

«Апошнія 10 гадоў у Беларусі колькасць памерлых была прыкладна аднолькавай — штогод каля 18 тысяч чалавек. У 2019 годзе — 18 800. А ў 2022 годзе, па папярэдніх звестках, ад злаякасных утварэнняў памерла на 4 тысячы менш пацыентаў.

На думку анколага, калі б змяншэнне зноў выяўленых выпадкаў было звязана са змяншэннем звяртання пацыентаў да лекараў, то смяротнасць наадварот бы вырасла.

Чытайце таксама:

Анколаг пералічыў прадукты, якія абараняюць ад раку. Яны павінны быць у штодзённым меню

Лукашэнка сцвярджаў, што кавід можа быць «лекам» ад анкалогіі. А што пра ўплыў кавіду на рак пішуць у свеце?

Што можа прывесці да раку малочнай залозы і як уплывае на здароўе грудзей стрэс і рэгулярнасць сэксу?

Каментары5

  • Мангол
    01.02.2023
    Ага..все знают чудеса статистики.
  • даведка
    01.02.2023
    Это потому, что молодые стали массово умирать от инсультов и инфарктов прямо на своих рабочих местах.
  • Мойша
    01.02.2023
    Ведаем мы як у нас фальсіфікуюць лічбы

Цяпер чытаюць

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі адкрылі першую капліцу ў межах акцыі ветэранаў ФСБ — на малой радзіме Алеся Пушкіна17

Вячорка: Офіс Ціханоўскай пераедзе ў Польшчу? Не хацеў бы спекуляваць на гэтую тэму23

Што гэта за рэдказямельныя металы, за якія Трамп раз'юшыўся на Кітай5

Культавы раман «Дзюна» выйшаў па-беларуску — яго ўжо можна набыць3

Ці падаражэе камуналка да канца года? Чыноўнікі абнадзеілі

Зяленскі і Трамп па тэлефоне абмеркавалі пастаўкі «Тамагаўкаў» Украіне5

Пакуль гамяльчанка спала ў плацкарце, 82‑гадовы дзед скраў яе красоўкі4

«Прыйдзем у кожную вёску!» Орбан абвясціў збор подпісаў супраць плана ЕС па абароне ад Расіі9

ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль па ўсёй краіне — пасля страшнай аварыі пад Светлагорскам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так8

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць