Свет33

Кітай заклікаў ЗША не хвалявацца з-за «шара-шпіёна». Але тут Пентагон выявіў другі такі шар

Кітай заклікае амерыканцаў захоўваць спакой у адказ на амерыканскія заявы аб тым, што ў мінулы чацвер у паветранай прасторы ЗША быў знойдзены гіганцкі кітайскі паветраны шар-разведчык. Праз гэта дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен нават адмяніў свой афіцыйны візіт у Пекін. Аднак адным шарам справа не абышлася: Пентагон паведаміў, што над Лацінскай Амерыкай заўважаны яшчэ адзін такі кітайскі «шар-разведчык», піша руская служба BBC News.

Па даных амерыканскага боку, заўважаны першым кітайскі лятальны апарат прайшоў на вялікай вышыні над тэрыторыяй Аляскі і Канады, пасля чаго апынуўся над Мантанай, дзе знаходзяцца пускавыя шахты амерыканскіх балістычных ракет, здольных несці ядзерныя боезарады.

Амерыканцы вырашылі не збіваць шар, паколькі ён знаходзіўся вышэй за паветраныя калідоры, якія выкарыстоўвае грамадзянская авіяцыя і ў паветры небяспекі не ўяўляў, а вось у выпадку падзення яго абломкаў на зямлю хто-небудзь мог пацярпець.

Інцыдэнт прывёў у лютасць амерыканскае кіраўніцтва, і Энтані Блінкен заявіў, што зʼяўленне над тэрыторыяй ЗША кітайскага «шара-разведчыка» зʼяўляецца відавочным парушэннем суверэнітэту ЗША і міжнароднага заканадаўства, а таксама безадказным крокам, тым больш непрымальным, калі ўлічыць, што ён быў здзейснены напярэдадні даўно запланаванага і першага за шмат гадоў візіту ў Пекін дзяржсакратара.

Блінкен меў намер наведаць Пекін з 5 па 6 лютага, каб абмеркаваць шэраг важных пытанняў, уключаючы міжнародную бяспеку, Тайвань і кавід, аднак пасля зʼяўлення над Амерыкай кітайскага «шара-разведчыка» візіт прыйшлося адмяніць.

Тэлеканал ABC-11 са спасылкай на прадстаўніка ўладаў высокага рангу, знаёмага з сітуацыяй, паведаміў, што ЗША нібыта маюць намер пачакаць, калі кітайскі аэрастат будзе ў небе над Атлантычным акіянам, і паспрабуюць збіць яго там.

Пекін доўга адмоўчваўся, але ў пятніцу прызнаў, што гэта сапраўды яго шар, але ніякі не разведчык, а мірны метэаралагічны зонд, які адхіліўся ад курсу з-за дрэннага надворʼя, у сувязі з чым Пекін выказвае шкадаванне.

А ў суботу ў афіцыйнай заяве Міністэрства замежных спраў Кітая было адзначана, што Кітай «ніколі не ўрываўся на тэрыторыі або ў паветраную прастору суверэнных краін».

У заяве гаворыцца таксама, што высокапастаўлены супрацоўнік кітайскага МЗС абмеркаваў гэты інцыдэнт з дзяржсакратаром ЗША і нагадаў аб неабходнасці трымаць адкрытымі каналы сувязі на ўсіх узроўнях і захоўваць спакой і здаровы сэнс, «асабліва калі даводзіцца сутыкацца з нечаканымі сітуацыямі».

Тым часам Пентагон выявіў другі кітайскі «шар-разведчык» — цяпер ужо над Лацінскай Амерыкай. Пра яго дакладнае месцазнаходжанне не паведамлялася, аднак, паводле крыніц, шар бачылі над Коста-Рыкай і Венесуэлай.

Кітай пакуль ніяк не растлумачыў зʼяўленне там другога паветранага шара.

Каментары3

  • Абу
    04.02.2023
    Падымі мяне па-над зямлёю
    Падымі мяне ў светлы абшар
    Паздымай там усё над мітуснёю
    Пашпіёнь для мяне, паветраны шар...
  • У
    05.02.2023
    [выд] вместе с турками только и могут из под тишка поставлять оружие рашистам и шарики пускать. Ничего скоро пузыри будете пускать, аморальные существа.
  • Agasfer
    05.02.2023
    Китай наглеет и проверяет США на вшивость. Думаю , что головастики с кремниевой долины не только перевели сигналы на разведку пентагона, но и заблокировали китайский сервер, а прочитав все, уничтожили, как мусор

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам29

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца5

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

Дзяўчына адкрыла ў старой сельскай школе пад Слуцкам рэтра-музей5

З’езд КПРФ абвясціў памылковым даклад Хрушчова пра культ асобы Сталіна15

Трамп пра ідэю Маска стварыць трэцюю партыю ў ЗША: Цалкам «зляцеў з катушак»5

У матчы беларускай Першай лігі адбылася масавая бойка ВІДЭА

Беларуска родам з Хойніцкага раёна прыкінулася грузінкай і падманула даверлівага італьянца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам29

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць