Усяго патроху

3900 ахвяраў гандлю людзьмі выяўлена ў Беларусі

Сёлета перакрыты 57 каналаў пастаўкі беларускіх грамадзян для сексуальнай эксплуатацыі у 12 краінаў свету.

Сяргей Калтун замеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных справаў РБ паведаміў на прэс‑канферэнцыі, што Беларусь з’яўляецца краінай транзіту і паходжання паставак жывога тавару ў іншыя дзяржавы.

Выяўлена 321 злачынства па гандлю людзьмі. Спынена дзейнасць дзевяці міжнародных арганізаваных злачынных груп і двух злачынных арганізацый. У тым ліку прыпынена дзейнасць удзельнікаў злачыннай арганізацыі, у якой былі тры грамадзяніна Ізраілю, якія займаліся вербаваннем і пастаўкай беларускіх дзяўчын для гандлю людзьмі ў нелегальныя бардэлі Ізраіля.

Акрамя барацьбы з міждзяржаўнымі каналамі трафіка, праводзіцца і праца па супрацьдзеянню сексуальнай эксплуатацыі ўнутры краіны. У гэтым годзе спынена дзейнасць двух арганізаваных злачынных груп, якія кантралююць прастытуцыю ў Магілёве і Брэсце. Сёлета ў лютым было затрымана 7 чалавек, якія займаліся прастытуцыяй ў гатэлях і на здымных кватэрах. Іх справа разглядаецца ў судзе.

Сяргей Калтун таксама расказаў, што ў гэтым годзе выяўлена ўжо 127 злачынцаў звязаных з вытворчасцю і распаўсюдам дзіцячай парнаграфіі:

«Агульнасусветная тэндэнцыя развіцця дзіцячай парнаграфіі не стала маштабнай з’явай у нашай краіне, дзякуючы своечасовым папярэднім мерам і актыўнасці праваахоўных органаў».

Спынена дзейнасць 9 порнасайтаў, ліквідавана 2 порнастудыі па вытворчасці і тыражаванню порнапрадукцыі. 2 красавіка вынесен судовы вырак у адносінах да міжнароднай злачыннай групы, на чале якой стаялі тры грамадзяніна Расіі. На працягу некалькі гадоў злачынцы здымалі і вывешвалі ў інтэрнэт порна з удзелам непаўнагадовых хлопчыкаў. Яны асуджаныя на розныя тэрміны ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі, з канфіскацыяй маёмасці.

З 2002 года па сёняшні дзень выяўлена больш за 3900 ахвяраў гандлю людзьмі, большасць з іх атрымалі рэабілітацыйную і інтэграцыйную дапамогу ў міжнародных арганізацыях і беларускіх НДА.

«Высілкі Рэспублікі Беларусь у сферы процідзеяння гандлю людзьмі прызнаны і высока ацэнены міжнароднай супольнасцю. — зазначыла Валянціна Сталыга, кіраўнік праграмнага аддзела развіцця ААН у Беларусі, — Беларусь адна з першых краін СНД, якая пачала маштабную кампанію па процідзеянні гандлю людзьмі і працягвае дэманстраваць прынцыпы бескампраміснай барацьбы з гэтай з’явай».

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца6565

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру18

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча3

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома7

ЗША хочуць вярнуць пасольства ў Мінск18

ЗША здымаюць санкцыі з «Белавіі»19

Пасланнік Коўл перадаў Лукашэнку ліст ад Дональда і Меланіі Трамп2

Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся65

ГрамадстваАбнаўляецца65

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць