Грамадства

У Віцебску месяц таму знік ураджэнец Чарнігава, які працаваў у Віцебскім аблвыканкаме

Чарнігаўскае выданне Cheline паведаміла, што месяц таму ў Віцебску некуды знік ураджэнец Чарнігава Андрэй Шмай, які працаваў у Віцебскім аблвыканкаме. Каб зразумець, што адбылося, гомельскае выданне «Флагшток» пагаварыла з маці зніклага мужчыны.

Андрэй Шмай нарадзіўся ў Чарнігаве ў 1987 годзе. У Беларусь ён пераехаў у 2013 годзе, атрымаў тут дазвол на жыхарства. У Віцебскім аблвыканкаме ён, як паведамляецца, выконваў розныя работы, звязаныя з падтрыманнем матэрыяльнай часткі ўстановы (абслугоўванне электрыкі, сантэхнікі і іншыя бягучыя работы, якія не патрабуюць высокай кваліфікацыі).

Жонка Андрэя Вікторыя таксама нарадзілася ў Чарнігаве, пераехала ў Беларусь у 2000-м, цяпер у яе ёсць беларускае грамадзянства. Іхні сын вучыцца ў віцебскай школе.

Маці Андрэя Ірына Шмай апісвае абставіны знікнення:

«19 студзеня пасля заканчэння працоўнага дня Андрэя папрасілі затрымацца нейкія людзі. Папрасілі затрымацца, ён затрымаўся і ўсё. На працы сказалі, што затрымалі спецслужбы. Я не ведаю, за што яго затрымалі, відаць, за тое, што проста ўкраінец.

Толькі дзеля таго. Ён проста працаваў, у іх нармальная сям'я: праца — дом. Ні з кім не размаўляў, нікуды не выязджаў за мяжу, у Чарнігаве апошні раз быў у лютым 2020 года».

Пасля гэтага жонка Андрэя стала абзвоньваць месцы, у якіх можа знаходзіцца яе муж, але безвынікова.

Ірыне вядома, што праз два тыдні жонцы Андрэя патэлефанавалі з органаў. Чалавек, які назваўся следчым, папрасіў перадаць дакументы Андрэя. Больш ніякай інфармацыі маці Андрэя не ведае — ягоная жонка напалоханая сітуацыяй і не можа паведаміць якія-небудзь падрабязнасці.

На працягу месяца, які ўжо мінуў, МУС і КДБ публічна не паведамлялі пра затрыманні, якія б падыходзілі па апісанні на затрыманне Андрэя Шмая.

Пры дапамозе ўкраінскага пасольства ў Беларусі, а таксама праз народнага дэпутата Украіны і МЗС Украіны ў канцы студзеня Ірына Шмай запытала інфармацыю пра свайго сына ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Але па стане на 15 лютага адказу ад МЗС не было.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць