Грамадства44

У Мядзеле пры галасаванні за дату, у якую адзначаецца Дзень горада, жыхары адхілілі афіцыёз

Мядзельская раённая газета «Нарачанская зара» паведаміла, якія вынікі дало «вывучэнне грамадскай думкі наконт даты святкавання Дня горада Мядзела». Апытанне праводзілася «з мэтай устанаўлення афіцыйнай даты».

Улады прапаноўвалі святкаваць і 3 ліпеня, у афіцыйны «Дзень незалежнасці» Беларусі, і 4 ліпеня, у дзень вызвалення Мядзела ад немцаў у 1944 годзе, і 15 студзеня, у дзень колішняга стварэння Мядзельскага раёна, і 17 верасня, у «Дзень народнага адзінства». Але ўсё гэта сабрала зусім мала галасоў.

Пераважная большасць людзей выказаліся за апошнюю суботу ліпеня (у гэты дзень тут адзначаецца традыцыйнае Свята азёр) і за пятую нядзелю пасля Вялікадня па грыгарыянскім календары (гэтую дату некалі прапаноўваў археолаг, славуты ўраджэнец Мядзельшчыны Міхась Чарняўскі).

Праўда, невядома, наколькі будзе ўлічвацца меркаванне ўдзельнікаў апытання пры канчатковым вызначэнні афіцыйнай даты. У найноўшай гісторыі Беларусі хапае прыкладаў, калі чыноўнікі пасля ўсё адно рабілі так, як хацелі самі ці атрымлівалі інструкцыі зверху, а не так, як жадаў народ.

Чытайце таксама:

Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр

Каментары4

  • самка арангутана
    22.02.2023
    Здаецца, ране казалі " ў Мядзелі"?
  • Юрык
    22.02.2023
    Малюткае каралеускае мяста яшчэ баронiцца ад чужыньскiх заычаяу. Яно дало сьвету некалькi слынных асоб , у тым пажтау Танка i Сыракомлю
  • Юрык
    22.02.2023
    самка арангутана, так маеш рацыю , Беларускi варыянт : у Мядзелi , польскi: у Мядзёле , расейскi: в Мяделе

Цяпер чытаюць

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Малады ратавальнік з Асіповічаў стаў Бульбашом і загінуў на вайне за Расію26

Чым страшнейшая кладзешся спаць, тым прыгажэйшая прачынаешся: модніцы апантаныя экстрэмальным начным доглядам4

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі3

Еўропа і Украіна распрацоўваюць план па завяршэнні вайны з 12 пунктаў6

Чаму мы прайгралі ў 2020 годзе? Развагі Міколы Дзядка120

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць18

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе2

Шкоду ад скрадзеных з Луўра каштоўнасцяў ацанілі ў 88 мільёнаў еўра4

У Расіі ўзарвалі чыгунку на ўчастку Пскоў-Пецярбург1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць