Эканоміка

BEROC: Тэмпы падзення ў IT могуць захавацца да ліпеня-жніўня

Значныя тэмпы падзення ў IT-сектары могуць захавацца да ліпеня-жніўня. У студзені даданая вартасць у галіне знізілася на 13,2%. У цэлым беларуская эканоміка працягне скарачацца, аднак тэмпы падзення ВУП замарудзяцца.

Па выніках студзеня-лютага яны могуць скласці 4—4,5% супраць 5% у студзені. Пра гэта гаворыцца ў экспрэс-аналізе, падрыхтаваным эканамістамі цэнтра BEROC.

«ВУП Беларусі ў студзені 2023 г. скараціўся на 5% г/г пасля зніжэння на ≈5,2% г/г месяцам раней. Аб'ём ВУП (з ліквідацыяй сезоннасці) у студзені заставаўся каля ўзроўню снежня 2022 года, што блізка да сярэдніх значэнняў 2011 і 2017 гадоў. Выпуск пераважнай большасці сектараў эканомікі па — ранейшаму значна саступаў даваенным паказчыкам», — гаворыцца ў аглядзе.

Такая дынаміка, паводле аўтараў даследавання, паказвае на тое, што працэс перабудовы вытворча-лагістычных ланцужкоў не завершаны.

«Па выніках студзеня-лютага зніжэнне ВУП можа скласці каля 4—4,5% г/г. Тэмпы скарачэння выпуску будуць запавольвацца ў далейшым па меры адаптацыі беларускай эканомікі да новых рэалій і пры ўмове адсутнасці істотных шокаў», — лічаць у BEROC.

Эксперты Цэнтра таксама адзначаюць працяг падзення ў IT-сектары.

«Даданая вартасць у сектары інфармацыі і сувязі ўпала на 13,2% г/г у студзені пасля скарачэння на ≈10% г/г у снежні мінулага года. Цалкам магчыма, што значныя тэмпы падзення выпуску ў IT захаваюцца да ліпеня—жніўня бягучага года — менавіта ў гэтыя месяцы ў 2022 г. адбылося рэзкае пагаршэнне стану галіны», — адзначаецца ў экспрэс-аналізе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы

Усе навіны →
Усе навіны

Адбыўшы 5 гадоў зняволення, вызваліўся палітвязень Сяргей Верашчагін3

«Маеш дачку — трымай гарэлку ў глячку». Беларускія прыказкі пра дзяцей

У Мінску 1 чэрвеня абмяжуюць рух у цэнтры горада

Вось як слабела Амерыка і ўзмацняўся Кітай ГРАФІКІ27

У Барысаве прапанавалі правесці дыскатэку ў навушніках. Ці гатовыя гараджане танцаваць у цішыні?2

На наступным тыдні Мерц паедзе на сустрэчу з Трампам

Віктар Ганчарэнка другі год запар прывёў свой клуб да вылету з расійскай прэм'ер-лігі2

Пад Масквой гарыць прадпрыемства, дзе робяць гумовую прадукцыю ВІДЭА

Унікальная магчымасць пабачыць рэчы Барбары Радзівіл і «Бітву пад Оршай»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы

Памятаеце старажытны шлем з Бабруйска, які Марзалюк абвясціў шлемам сына Рагнеды? Вось што пра яго даведаліся навукоўцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць