Навука і тэхналогіі77

«Абсалютна нечаканыя і невытлумачальныя падзеі адбываюцца цяпер каля Зямлі». Выбух сонечнай плазмы паказвае рэкордную хуткасць

Надзвычайная сітуацыя разгортваецца ў міжпланетнай прасторы: да Зямлі дайшло сонечнае воблака плазмы, што было выкінута Сонцам толькі ўчора. Яго хуткасць і тэмпература перавышаюць усе звычайныя нормы і могуць прывесці да магутнай геамагнітнай буры пятага ўзроўню ўжо сёння. 

Выява: vecteezy.com

«Абсалютна нечаканыя і пакуль проста невытлумачальныя падзеі адбываюцца цяпер каля Зямлі», — піша блог навукоўцаў «Лабараторыя сонечнай астраноміі». 

Сёння раніцай, 1 чэрвеня, а 08:30 па мінскім часе адбылася надзвычайная падзея: касмічныя спадарожнікі ACE і DSCOVR, якія назіраюць за станам міжпланетнай прасторы, зафіксавалі рэзкі скачок параметраў сонечнага ветру.

Хуткасць сонечнага ветру ўзрасла да звыш 1000 км/с (звычайна — 300—500 км/с), тэмпература дасягнула 2 мільёна градусаў (што значна вышэй за норму ў 100 тысяч і нават тэмпературу ў сонечнай кароне).

Такія значэнні альбо зусім не фіксаваліся раней, альбо вельмі блізкія да гістарычных максімумаў, піша «Лабараторыя сонечнай астраноміі». 

Паводле папярэдніх ацэнак, гэта магло быць так званае CME (Coronal Mass Ejection) — выбух плазмы з кароны Сонца, які адбыўся толькі ўчора. Калі гэта сапраўды ён, то аблокі плазмы дасягнулі Зямлі менш чым за 30 гадзін, што амаль на суткі хутчэй за звычайнае.

Гэта адна з самых хуткіх зафіксаваных даставак сонечнай матэрыі да Зямлі.

Такія з’явы могуць прывесці да геамагнітнай буры найвышэйшага 5-га ўзроўню, што суправаджаецца збоем у радыёсувязі, праблемамі з GPS, пашкоджаннямі спадарожнікаў, палярным ззяннем нават у сярэдніх шыротах і іншымі эфектамі.

Пакуль навукоўцы не ведаюць, ці гэта ўся маса плазмы або толькі яе хуткасны фрагмент. Калі ж асноўнае воблака яшчэ на шляху — наступствы могуць быць яшчэ мацнейшыя.

Каментары7

  • двоешнік
    01.06.2025
    а колькі ўсяго часу доўжыцца такое назіранне з Зямлі? І чаму гэта ціпа артыкул, а не вірусная спасылка на анлайн-казіно?
  • Отец Засандалий
    01.06.2025
    Земля налетела на небесную ось.
  • барадзед
    01.06.2025
    русня нейкая, больш надзейных крыніц не змаглі знайсці ці не захацелі?

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Зваротны зыход: Польшча стала нечаканым прытулкам для ізраільцян9

«Я зноў ратую людзей». Чэмпіёнка муай-тай восем гадоў працавала на «хуткай» у Беларусі, а цяпер робіць гэта ў Польшчы

Лявону Вольскаму — 60 гадоў13

Украінскія пляжныя футбалісты адмовіліся гуляць з Беларуссю. Таму Беларусь становіцца бронзавым прызёрам Суперфіналу Еўралігі21

У Ленінградскай вобласці сышоў з рэек яшчэ адзін цеплавоз, машыніст загінуў2

Нарадзіўся ў Данецку, падтрымлівае рускі свет — што вядома пра дацэнта БДУ, які дапамагае тапіць у судзе журналіста Ільяша?19

Жыхар Смаргонскага раёна зрабіў музей на сцяне адрыны1

«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей13

Гэта не вызваленне, а дэпартацыя. Дуліна адказала Рудкоўскаму38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага22

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць