Грамадства5252

Жыгар з «Белпола» раскрытыкаваў тых, хто прывёў Мельнікаву ў топ апазіцыі. Латушка адказаў

31 мая прадстаўнік ініцыятывы «Белпол» Уладзімір Жыгар у інтэрв’ю праекту «Жыццё-маліна» заявіў, што праверку Анжалікі Мельнікавай павінны былі правесці «тыя, хто яе прывёў». Ён не ўдакладніў, хто яе прывёў і куды, але на закід адказаў Павел Латушка праз прэс-службу НАУ.

Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Анжаліка Мельнікава, 26 студзеня 2025. Фота: Vasily Krestyaninov SOPA Images LightRocket via Getty Images

Уладзімір Жыгар кажа, што ў сітуацыі з Мельнікавай «усё проста», там было шмат чырвоных сцяжкоў.

«Той, хто яе прывёў, павінен быў цалкам яе праверыць. Усе вось гэтыя нюансы, што цяпер усплываюць — што муж ездзіў у Беларусь, дзеці [ездзілі ў Беларусь] нешта яшчэ — усё гэта трэба было праверыць тады. Таму што ўсё гэта не тое каб выклікае параною, якая часта бывае ў беларусаў (што тут агент, там агент, хтосьці нешта спытаў — усё, агентура). Гэта сітуацыя, калі ў чалавека вось такое ў сям’і.

Гэта значыць, што ў гэтага чалавека ўжо ёсць месца, на якую сістэма можа ў нейкі момант націснуць. Значыць, гэты чалавек не можа, не павінен падымацца вышэй пэўнага ўзроўню ў іерархіі», — кажа Жыгар. 

Паводле яго слоў, «Белпол» распрацоўваў для Каардынацыйнай рады метадычку з рэкамендацыямі па тэхніцы бяспекі, дзе былі згаданыя падобныя да кейса Мельнікавай выпадкі. Але, як вынікае, гэтыя рэкамендацыі не былі выкананыя. 

На закід Жыгара адгукнулася Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне, якой кіруе Павел Латушка. Спачатку прэс-служба НАУ перадала свой адказ выданню «Люстэрка». А калі тыя надрукавалі адказ з урыўкамі, апублікавала яго цалкам на сваіх рэсурсах, падкрэсліўшы, што лічыць важным апублікаваць поўны тэкст.

«Мы высока цэнім эфектыўнасць і мэтанакіраванасць працы такой важнай ініцыятывы для дэмакратычнага руху Беларусі, як BELPOL.

Неаднаразова на ўсіх нашых двухбаковых сустрэчах з партнёрамі і ў публічных камунікацыях, у тым ліку ў замежных СМІ, мы падкрэслівалі, што гэтая ініцыятыва ўносіць значны ўклад у нашу агульную мэту — змену сітуацыі ў Беларусі.

Разам з тым, мы расчараваныя выказваннямі аднаго з прадстаўнікоў BELPOL, які заявіў, што тыя, хто прывёў Анжаліку Мельнікаву, павінны былі яе праверыць.

Адказваючы на гэты тэзіс, хочам адзначыць, што Анжаліка Мельнікава прайшла праверку ініцыятывы «Кіберпартызаны», старшынёй фонду якой яна з’яўлялася.

Адначасова, па нашай ініцыятыве, яна прайшла праверку BYPOL, на базе якога, у тым ліку, была створана арганізацыя BELPOL.

Анжаліка Мельнікава таксама прайшла паліграф, арганізаваны той жа ініцыятывай BYPOL.

Пры атрыманні польскага грамадзянства яна ў абавязковым парадку прайшла праверку Агенцтва ўнутранай бяспекі, Агенцтва разведкі, Пагранічнай службы Польшчы, Агенцтва контрразведкі і МУС Польшчы.

Якія дадатковыя праверкі павінна была правесці каманда НАУ, зыходзячы з вышэйпералічанага? Просім таксама ўлічваць, што НАУ, як і ўсе нашы дэмакратычныя ініцыятывы, з’яўляецца грамадзянскай, а не вайсковай арганізацыяй.

Мы спадзяёмся, што меркаванне спадара Уладзіміра Жыгара з’яўляецца яго асабістым меркаваннем», — піша НАУ.

«Давайце дадзім права спецслужбам Польшчы правесці расследаванне ў межах крымінальнай справы «аб незаконным пазбаўленні волі Анжалікі Мельнікавай» і зрабіць адпаведныя высновы», — дадае прэс-служба. 

Анжаліка Мельнікава, спікерка Каардынацыйнай рады, пакінула тэрыторыю Польшчы і Еўрасаюза 26 лютага 2025 года. Паводле расследавальнікаў, за дзень да вылету яна забраніравала пражыванне ў пяцізоркавым гатэлі на Шры-Ланцы, дзе ўжо бывала раней. З 28 лютага па 7 сакавіка Мельнікава жыла ў тым гатэлі з дзецьмі.

7 сакавіка Мельнікава з дзецьмі паляцела ў Дубай, там ейны след губляецца. 

Паводле «Кіберпартызанаў», у сакавіку з рахунку фонду Мельнікавай былі выведзеныя вялікія сумы грошай, што прызначаліся для «Кіберпартызанаў» і Каардынацыйнай рады — агулам з рахунку вывелі 150 тысяч даляраў.

Пасля гэтага яна кантактавала з паплечнікамі з Каардынацыйнай рады праз відэасувязь, але не праз асабістыя сустрэчы: казала, што хварэе. 25 сакавіка перастала выходзіць на сувязь.

13 сакавіка ейны тэлефон выкарысталі для доступу да файлаў Каардынацыйнай рады — іх спампавалі. 

У маі стала вядома, што Мельнікава магла мець рамантычныя адносіны з мужчынам, які з'яўляецца агентам спецслужбаў Беларусі.

Дзе жанчына знаходзіцца зараз — невядома.

Каментары52

  • Filipp
    01.06.2025
    які заявіў, што тыя, хто прывёў Анжаліку Мельнікаву, павінны былі яе праверыць.©
    Пал Палыча, мы ўжо і так зразумелі, што ніякай адказнасці на сябе, вы браць не збіраецеся, можаце не паўтарацца.
  • Не
    01.06.2025
    Нау зусім мазгі згубілі !!!

    [Зрэдагавана]
  • Народны Паліграф
    01.06.2025
    Адказ Латушку, якую яшчэ праверку трэба было праводзіць.
    Трэба было задаць простыя пытанні: адкуль ты ўзялася, дзе ты была да 2020 года і чаму ад цябе вароціцца нават муж з дзецьмі?

Цяпер чытаюць

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная15

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вячка Станкевіч3

Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ: што яна сабой уяўляе і чым адрозніваецца ад БДЭУ5

Сярод загінулых у авіякатастрофе ў Амурскай вобласці быў прынамсі адзін беларус5

Міністр фінансаў расказаў, на што Беларусь просіць грошай у Расіі3

Адмін беларускай Вікіпедыі: Давайце спынім пісаць пра бяздарнасцяў толькі таму, што яны беларусы або эмігранты63

Былы аналітык «Мінскага дыялогу»: Дурасць завяла Расію ў стратэгічны тупік21

Літоўская разведка папярэдзіла беларусаў, што іх імкнецца завербаваць КДБ7

Выставілі на аўкцыён кватэру з самага высокага ў Беларусі панэльнага хмарачоса

На адкрыццё дома Саюза жанчын Качанава прыйшла па-параднаму, а Ярмошына — як турыстка ФОТЫ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная15

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць