Усяго патроху1313

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie

Беларуска апісала ў тыктоку, як рабіла пашпарт сваёй дачцэ Эстэль. Кацярына лічыць, што пашпартны стол сапсаваў імя дзяўчынкі.

Эстэль пяць гадоў, яна жыве ў Беларусі разам з мамай. Яе тата родам з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, і толькі тыдзень таму ён прыехаў у Беларусь і ўпершыню ўжывую ўбачыў дачку.

Мама Эстэль запісала ролік, дзе расказала, адкуль у дзяўчынкі такое імя і як яна спрабавала зрабіць малой пашпарт на яго.

@katkatrusia В Беларуси нельзя просто взять и записать имя так, как оно есть в оригинале. Мы дали дочке красивое двойное имя иностранного происхождения — Estelle (выбрала я), а второе Thandie дал отец. Это традиционное африканское имя племени Зулу, означает «любимая» В Беларуси Нужно следовать строгим правилам транскрипции. Поэтому Estelle превратилось в Estel, а Thandie в Tandi. Вы сталкивались с таким? Как выходили из ситуации? #имя #паспортныйстол #паспорт #сменаимени #тиктокрек #популярное #хочувреки ♬ Sad Music - Max-Music

Насамрэч гэтае імя складаецца з дзвюх частак. Першую частку, Estelle, выбрала сама Кацярына, а другую, Thandie, прыдумаў тата малой — Кацярына кажа, што слова азначае «любімая».

А далей пачаліся бюракратычныя пытанні.

Паколькі Эстэль нарадзілася ў Беларусі, яе самы першы дакумент, пасведчанне аб нараджэнні, быў выдадзены на беларускай і рускай мовах. Там, выглядае, запісалі Эстэль/Эстель і Тандзі/Танди.

Калі ж дзяўчынцы афармлялі пашпарт, давялося выконваць строгія правілы транскрыпцыі.

«Я ўпрошвала дзяўчыну ў пашпартным стале, але атрымала толькі таблічку з літарамі. Таму [задуманае] Estelle ператварылася ў Estel, [а задуманае] Thandie — у Tandi», — наракае маці.

Кацярына робіць несуцяшальную выснову — пашпартны стол сапсаваў імя яе дачкі.

Імёны і прозвішчы беларусаў перадаюць на лацінцы адпаведна з інструкцыяй МУС ад 2008 года. Калі заяўнік не пазначае сам, як павінна выглядаць яго імя і прозвішча на лацінцы, даныя пераводзяць на лацінку з беларускай мовы ў адпаведнасці з інструкцыяй.

Кацярына не тлумачыць падпісчыкам, ці пісала яна свой варыянт — бо сітуацыя насамрэч выглядае дзіўнай. Калі б не пазначыла ў заяве ніякага варыянту, то павінна была прымяніцца транслітарацыя з беларускай мовы — а значыць, Tandzi. А калі яна ўсё ж пісала свой варыянт, то магла б указаць пажаданае Estelle Thandie.

Ролік набраў за суткі 91 тысячу праглядаў і больш чым 600 каментароў. Не абышлося без расізму: Кацярыне параілі, калі ёй нешта не падабаецца, з’язджаць у Афрыку.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • бабруйчанін
    31.05.2025
    Мабыць я памыляюсь гэта ..мамаці абрала паўдневафрыканца каб мець экзатычнага дзіця Зараз гэтая х.айп наконт імя каб працягнуць увагу.Бачна дзіцё пачала цягаць на паказы ...Калі памыляюсь Прабачьце Але нейкае..адчуванне пасля гэтых навін
  • Ёсік
    31.05.2025
    Дык у 2011 з'явіліся пяцьдзЯсят тысяч, правялі нейкую моўную рэформу. Тады чаму інструкцыя ад 2008? Як з тымі даручанасьцямі на атрыманьне ТМК - інструкцыя СССР ад 1967!
  • O_O
    31.05.2025
    бабруйчанін, у певицы Halsey тоже отец темнокожий, но пошла в маму, бывает же.

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

У Кальварыйскім касцёле ў Мінску вісіць укрыжаванне Хрыста, якое належала вялікаму князю Ягайлу?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»99

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць