Спачатку ў інфармацыі, якая аб гэтым з'явілася ў розных СМІ, не было пацвярджэння, і авіякампанія ўхілялася ад уцямнага каментавання. Але цяпер інфармацыю аб прыпыненні палётаў лаўкостара ў Кішынёў пацвердзілі ва ўпраўленні грамадзянскай авіяцыі Малдовы.

Паводле прадстаўнікоў малдаўскай грамадзянскай авіяцыі, з 14 сакавіка 2023 года авіякампанія Wizz Air прыпыняе ўсе палёты ў і з міжнароднага аэрапорта Кішынёва.
«Улады былі апавешчаныя праз электронную пошту пра гэтую пастанову, спаслаўшыся на меркаванні бяспекі паветранай прасторы ў рэгіёне», — сказана ў паведамленні ўпраўлення.
Гэтая сітуацыя звязаная з напружаннем, якое апошнім часам склалася вакол Малдовы. Расійская прапаганда настолькі актывізавалася на малдаўска-прыднястроўскім кірунку, што ад Масквы чакаюць правакацый аж да паўнавартаснага ўцягвання ў вайну гэтай невялікай краіны.
Чытайце таксама:
Малдова пачынае паціху выходзіць з СНД
Мінабароны Расіі заявіла пра «інсцэніроўку наступу расійскіх войскаў з тэрыторыі Прыднястроўя»
Малдова закрывала паветраную прастору
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары