Грамадства5656

Беларуская фатографка зрабіла рэзанансную паштоўку да 8 Сакавіка

«У дупу кветкі, жанчына хоча свабоды Беларусі!», «У дупу кветкі, жанчына хоча перамогі Украіны!». З такімі подпісамі фатографка Аліна Мазавец зрабіла паштоўкі, якія прысвяціла барацьбе жанчын за ўласныя правы. 

Антыпрапаганды кветак тут няма. Проста кветкамі нельга закрываць усе дзіркі ў сацыяльнай няроўнасці. Цяпер жанчыны (і думаю, што мужчыны таксама) як ніколі хочуць міра, перамогі і волі.

Сама дзяўчына часцяком сутыкалася з дыскрымінацыяй. 

Неяк у парку мужчына схапіў мяне за руку і пацягнуў да нейкіх кустоў, таксама ніхто не дапамог адбівацца. Я разумею, што гэта адбываецца таму, што я дзяўчына, дастаткова невысокая і далікатная на выгляд. Такіх выпадкаў было шмат. 

Аліна Мазавец. Фота: сацсеткі

«Але гэта таксама і пра свята, дастаткова прыемны і радасны дзень, яго можна і патрэбна святкаваць весела, але без падмен паняццяў, — тлумачыць яна. — Думаю, што ў цэлым класна, што многія гавораць пра сапраўдную гісторыю гэтага свята. Гэта не пра пяшчоту, вясну, а дзень падтрымкі жанчын у барацьбе за ўласныя правы. Не думаю, што трэба баяцца гэтага свята, як, напрыклад, 23 лютага, да яго ёсць пытанні. 8 Сакавіка — гэта магчымасць падсвяціць значнасць жанчын у навуцы, культуры, літаратуры і іншых сферах.

Аліна спрабуе давесці, што жанчыны робяць шмат. 

Калі мне пішуць: «Хто ты? фатографка? Ха-ха», тут без шанцаў. У мяне больш няма рэсурсаў штосьці тлумачыць такому чалавеку. Таму, хто проста пацікавіцца, я спакойна раскажу, праінфармую. Мусіць, толькі так можна змагацца», — тлумачыць дзяўчына. 

«Важна разумець, што на мне не ляжыць уся праца змагання з гэтымі комплексамі, — кажа яна. — Шлях па прыняцці сябе вялікі і няпросты. Проста кажу, што я прымаю страхі чалавека, якога фатаграфую, але не ўскладаю на сябе адказнасць поўнага збавення ад комплексаў іншага чалавека. Фотасесія — важная частка шляху прыняцця сябе, але далёка не панацэя. Тут патрэбная і сталая праца самога чалавека, і яго атачэння, і, магчыма, псіхолага.

Найлепшым падарункам для Аліны на 8 Сакавіка было б нешта звязанае з фатаграфіяй. 

Чытайце таксама: 

Эксклюзіўныя Apple Watch і нечаканы касплэй. Што цікавага мы знайшлі ў гардэробах чыноўніц

Каментары56

  • Максим Дизайнер
    08.03.2023
    Где хочет?В Париже или Берлине?ВоЕны елисейские, мля.
  • неўрасетка
    08.03.2023
    "Першапачаткова фотаздымак быў зроблены падчас фотасесіі, якая ніяк не была звязана са святам 8 Сакавіка."
    а ў загалоўку - "Беларуская фатографка зрабіла рэзанансную паштоўку да 8 Сакавіка"

    Ґэд., ну які ж вы манюка
    а хто гэта днямі быў сказаў - "Шаноўная суразмоўца, ты супярэчыш сама сабе." https://page-analytics-one.online/311446 ? га? і каму гэта цікава ён сказаў?
    цяпер канчаткова ясна, што самому сабе

  • жанчына хоча, каб ёй палізалі дупу?
    08.03.2023
    а розачка ў дупе з мыла (вазіліна)?

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

Усе навіны →
Усе навіны

Паказаны імаверны шлях Пуціна да Будапешта18

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім13

«Цэны як у сталовай». Мінчанка паабедала ў рэстаране пяцізоркавага гатэля ў цэнтры сталіцы і была шакаваная5

Француза асудзілі да 30 гадоў за забойства жонкі. Ні цела не знайшлі, не было сведак, як і не было прамых доказаў4

Трамп прапанаваў і Расіі, і Украіне абвясціць сябе пераможцамі8

Якая адна рыса робіць менеджара выдатным? Адказ вас здзівіць6

Трамп сказаў Зяленскаму, што пакуль не мае намеру пастаўляць Кіеву ракеты «Тамагаўк»16

Зяленскі гэтым разам ездзіў да Трампа з картамі Расіі3

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

У Пецярбургу затрымалі коміка з Пінска. Ён тры гады хаваўся пасля прысуду за жарт пра міліцыянтку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць