Грамадства2121

З'явілася відэа збіцця мужчыны з Беразіна даішнікамі за тое, што той здымаў іх. Праз гадзіну ён трапіў у рэанімацыю

Жыхар Мінскай вобласці Уладзімір Панцюх на аўтавакзале пачаў здымаць дзеянні супрацоўнікаў ДАІ, якія правяралі маршруткі. Мужчына палічыў, што даішнікі паводзілі сябе нахабна і хамілі кіроўцам.

Як бачна на відэа, апублікаваным цэнтрам «Вясна», заўважыўшы здымку, даішнікі груба заламалі Уладзіміру рукі, прыціснулі да слупа і пачалі біць яго па нагах. Пасля гэтага яго павалілі на зямлю і павалаклі ў аўтамабіль. 

Па інфармацыі праваабаронцаў, праз гадзіну Уладзіміра прывезлі ў рэанімацыю з сардэчным прыступам і слядамі збіцця. Цяпер мужчына знаходзіцца ў бальніцы пад канвоем.

Затрыманы мае 3 групу інваліднасці, раней перанёс 4 інфаркты і 3 аперацыі шунтавання.

Яго плануюць судзіць, але па якім артыкуле, пакуль невядома.

Раней сілавікі заяўлялі, што нібыта Уладзімір у нецвярозым стане распачаў бойку на вакзале, за што і быў затрыманы. Але на відэа бачна, што мужчына не распачынаў ніякай бойкі, а проста здымаў дзеянні супрацоўнікаў ДАІ. 

Ваяваў у Афганістане

Уладзімір Панцюх нарадзіўся ў 1969 годзе ў вёсцы Віляціна Бярэзінскага раёна. У 1987-м яго прызвалі ў Савецкую армію, а праз год накіравалі ў Афганістан, дзе ён служыў у роце прыкрыцця аэрадрома каля горада Герат. Панцюх атрымаў там два раненні і кантузію. Інфармацыя пра гэта змешчаная на сайце Бярэзінскага райвыканкама.

Пасля вяртання з вайны ён некаторы час працаваў кіроўцам на Бярэзінскай ветэрынарнай станцыі, пазней з'ехаў у пасёлак Беларускі каля Ніжнявартаўска ў Сібіры, але ў 1992 годзе вярнуўся на радзіму.

Паведамляецца, што Уладзімір мае жонку і дачку.

Каментары21

  • Mar
    12.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Борисовчанин
    12.03.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Mar
    12.03.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння

Усе навіны →
Усе навіны

«Маё дзіця дома расказвае, што мы ўсё яшчэ ваюем з немцамі». Чаму цяпер вучаць у беларускай школе26

«Людзям цікавы вясковы дзвіж». Бабруйскі дальнабойшчык расказаў, як ператварыў дваравую дыскатэку пад Глускам у культурны феномен2

Цэны на прысмакі шакуюць беларусаў: суніцы ў шакаладзе — 721 рубель за кілаграм4

У Празе знікла беларуска Іна Мацыенка

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац10

У Беларусі сцвярджаюць, што п'яны дальнабойшчык з Малдовы праходзіў беларускую мяжу цвярозым2

«Мяне часам заносіць у ідэях». Мінчукі купілі ўчастак на беразе Вячы і пабудавалі дом сваёй мары5

Гісторык з ЗША выдаў серыю кніг пра барацьбу Гітлера супраць партызан у Беларусі28

Беларускія памежнікі прапусцілі ў Літву моцна п'янага дальнабойшчыка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць