Грамадства99

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?

Жыхары мінскага мікрараёна Новая Баравая ўжо добра ведаюць чалавека, які стаў мясцовай легендай. У сацсетках яго здымкі і відэа разлятаюцца як вірус: то ён у абліччы гопніка з падваротні, то ў строі штурмавіка з «Зорных войнаў». Аказалася, гэта — мастак Валерый Няфёдаў, які захапіўся незвычайным хобі яшчэ сем гадоў таму, піша pristalica.by.

Упершыню пераапрануцца мужчына вырашыў на карпаратыў, прыйшоўшы на яго ў строі «гопніка». Гэты эксперымент яму настолькі спадабаўся, што з часам хобі перарасло ў сапраўдны стыль жыцця. Валерый адкрыў для сябе «эфект маскараду»: калі чалавек надзявае маску ці касцюм, ён можа быць больш свабодным, адкрытым і нават упэўненым.

З таго часу ён неаднаразова з’яўляўся на вечарынках, вяселлях і іншых падзеях у самых розных ролях: вампіра, герояў «Зорных войнаў», Пятра I і іншых. Касцюмы дапамагае ствараць жонка Вераніка, якая шые найскладанейшыя вобразы.

Рэакцыя мінакоў часта бывае нечаканай: большасць робяць выгляд, што нічога незвычайнага не адбываецца, але знаходзяцца і тыя, хто шчыра ўсміхаецца, робіць кампліменты ці паказвае «клас». Асабліва ярка рэагуюць дзеці і будаўнікі на аб’ектах, дзе ён часам праходзіць у касцюме.

Святочнымі падзеямі Няфёдаў не абмяжоўваецца. Ён можа з’явіцца ў касцюме нават у банку ці на бацькоўскім сходзе. Калегі на працы таксама прывыклі: калі Валерый прыходзіць без касцюма, пытаюцца, ці ўсё ў парадку.

На сённяшні дзень у сямейнай «калекцыі» Валерыя каля 50 розных вобразаў, у тым ліку парныя — разам з жонкай. Часам яны бяруць удзел у такіх пераўвасабленнях і разам з сынам, але толькі тады, калі ён сам гэтага хоча.

Валерый падкрэслівае: ягонае хобі не мае камерцыйнай мэты. Ён не вядзе папулярныя блогі і не зарабляе на сваіх касцюмах. Для яго галоўнае — эмоцыі, радасць і магчымасць зрабіць жыццё ярчэйшым.

«Свет і так поўны шэрых фарбаў, таму варта часам рабіць жыццё ярчэйшым нават такімі спосабамі», — гаворыць Няфёдаў.

Каментары9

  • Суповой пакетик
    02.10.2025
    НН! Спасибо за статью! Кажется, я знаю этого человека. Лет пять назад я торчала в зале ожидания в Орше и клевала носом в ожидании пересадки на ночной поезд. А рядом творилось нечто невообразимое: человек лениво, этак со вздохом полез под лавку, достал... СУНДУЧОК, открыл его, извлек оттуда костюм пирата и.. перевоплотился! И это было не последнее преображение... Я и про сон забыла! И вот - помню до сих пор сей нетривиальный эпизод из моей биографии, встречу с живым чудом. Успехов Валерию и Веронике и много радости!
  • хамса
    02.10.2025
    цудоўныя
  • Влад
    03.10.2025
    В бело-красное пусть обернется или в жёлто-голубое .

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах5

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Бум на красоўкі сканчваецца?6

«Бульбяныя» — які брэнд загубілі! Вось што там гатавалі і што ўспаміналі пра іх Уладзімір Высоцкі і старшыня КДБ18

17‑гадовая студэнтка з Крыма паехала на спатканне — і яе забілі. Падазраюць расійскага вайскоўца, які паспеў паваяваць на «СВА»5

Мінчука, які катаўся на лыжах па плошчы Перамогі, выклікалі на размову ў ДАІ9

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску4

Дзяўчына з Ірака працуе стаматолагам у Мар'інай Горцы19

Павучальная гісторыя пра падман ШІ з вершам Хадановіча12

Еўропа абмяркоўвае размяшчэнне войск НАТА ў Грэнландыі — каб Трамп перадумаў завалодваць востравам10

«Вось такія ў нас людзі». Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах5

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць