Свет1111

Нетрадыцыйныя партыі здабываюць усё большую сілу ў Еўропе, у Чэхіі такія на кожны густ

На выбарах у Чэхіі большасць набралі папулісты, але для фарміравання ўрада ім давядзецца сабраць вельмі стракаты пазл.

Новым прэм'ер-міністрам Чэхіі можа зноў стаць мільярдэр Андрэй Бабіш. Фота AP Photo/Petr David Josek

У Чэхіі на парламенцкіх выбарах, якія адбываліся два дні — 3 і 4 кастрычніка, лідзіруе партыя былога прэм’ер-міністра, каларытнага мільярдэра Андрэя Бабіша ANO, якая атрымала 35% галасоў. Гэта папулісцкая партыя, ідэалагічны спектр якой цяжка акрэсліць. Бабіш ужо кіраваў краінай, таму нечаканасцяў ад яго не чакаюць, але Роберт Фіца і Віктар Орбан атрымалі ў сваю пераменліва дружную кампанію трэцяга.

Правацэнтрысцкая кааліцыя мэйнстрымавых кансерватараў, правалібералаў і хрысціянскіх дэмакратаў «Сполу» («Разам») здабыла 23%.

Далей ідуць меншыя партыі, якія цяжка назваць традыцыйнымі.

На трэцім месцы — ліберальная партыя новага тыпу STAN («Старасты (г.зн. мэры) гарадоў і незалежныя») — 11,2%.

На чацвёртым — Партыя піратаў — 8,9% галасоў — гэта ліберальная і прагрэсіўная партыя, за якую масава галасуе моладзь і жыхары Прагі.

«Сполу», STAN і Партыя піратаў разам сабралі больш за 43% галасоў — тры гэтыя партыі і кааліцыі цвёрда падтрымліваюць Украіну і ў іх будзе 92 месцы з 200 у Палаце дэпутатаў.

Ультраправая — некаторыя яе лічаць неафашысцкай — партыя «Свабода і прамая дэмакратыя» (SPD) атрымала 7,8%, і гэта яе найгоршы вынік за апошнія 10 гадоў.

Камуністы, традыцыйна прарасійскія, ізноў у парламент не прайшлі, хоць гэтым разам ішлі яны ў кааліцыі з сацыял-дэмакратамі. Звыклая сацыял-дэмакратыя — у вострым крызісе не толькі ў Германіі, Францыі і Польшчы, гэта агульнаеўрапейскі трэнд.

Затое ўпершыню ў парламент прайшла партыя «Матарысты сабе» («Аўтамабілісты сабе») — 6,7%. Гэта палітычная сіла, якая першасна стваралася для адстойвання інтарэсаў аўтааматараў. То партыя антывеласіпедная, антыэкалагічная, антызялёная, антыпрагрэсіўная, антыліберальная і антыеўрапейская.

Вынікі выбараў 2025 года ў Чэхіі. Інфаграфіка Seznam.cz

І тут маем яшчэ адну праяву новай тэндэнцыі, калі нетрадыцыйныя партыі здабываюць усё большую сілу ў Еўропе. Гэтыя партыі адстойваюць нейкія новыя інтарэсы, часта вузкагрупавыя і вузкарэгіянальныя або тупа пратэставыя. Але фрагментацыя палітычнага спектра прыводзіць да таго, што менавіта яны могуць стаць вырашальнымі ўдзельнікамі новых урадавых кааліцый.

Нягледзячы на даволі пераканаўчую перамогу — ANO палепшыла свой вынік з мінулых выбараў на 7,4%, Андрэю Бабішу будзе няспроста скласці пазл большасці. Прэзідэнт Чэхіі, былы натаўскі генерал Пётр Павел, ужо заявіў, што фармаванне ўрадавай кааліцыі можа быць складаным і што ён накладзе вета на ўваходжанне ва ўрад любой, як ён выказаўся, «экстрэмісцка антыеўрапейскай палітычнай сілы».

Каментары11

  • .
    04.10.2025
    А што будзе калі вета прэзідэнта будзе пераадолена парлямэнтам? Правы ўрад чэшскіх эўраскептыкаў? Не можа быць!
  • .
    04.10.2025
    А што будзе, калі пуцінскія боты не будуць пабірацца. Нават маленькую "." скралі.
  • В ета
    04.10.2025
    ., Дзе яны кваліфікаваную большасць галасоў збяруць калі нават простую ня ў стане знайсці?

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў7

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына прагуляў працу 392 разы за паўтара года1

Сяргей Ціханоўскі: Які паскуднік вам сказаў, што я збіраюся з'ехаць на год у ЗША?32

Кіраўнік арганізацыі літоўскіх перавозчыкаў асабіста з'ездзіў у Беларусь, каб абмеркаваць сітуацыю з фурамі1

«Рэжым Беларусі не першы раз прыдумляе гісторыі». У Літве пракаментавалі гісторыю з дронам у Гродне4

Прапаганда накручвае ўсё больш беліберды ў справе беспілотніка, які нібыта ўпаў у Гродне14

Алень на турбіне і Дзед Мароз у купэ цягніка. Дзе ў Мінску самыя незвычайныя навагоднія лакацыі ШМАТ ФОТАЎ1

У Беларусь прыбыў новы пасол Японіі2

Віктара Лукашэнку ў Амане назвалі «спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта»13

Зяленскі заявіў, што УСУ амаль цалкам зачысцілі Купянск ад расіян11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў7

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць