Грамадства88

У сталіцы 90% настаўнікаў — жанчыны

У Мінску новы навучальны год пачаўся для больш чым 228 тысяч вучняў і 16,6 тысячы настаўнікаў. Да прафесійнага свята настаўнікаў, якое традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка, Галоўнае статыстычнае ўпраўленне горада Мінска апублікавала некаторыя звесткі пра сістэму адукацыі.

У сталіцы ў 2024/2025 навучальным годзе ў школах працуе 16,6 тысячы педагогаў, якія навучаюць 228,6 тысячы вучняў у 269 установах агульнай сярэдняй адукацыі.

Сярэдняя нагрузка ў Мінску — 14 вучняў на аднаго настаўніка.


Больш за палову сталічных педагогаў працуюць у школе больш за 15 гадоў.
Моладзь да 30 гадоў складае каля 20%, а настаўнікі, што дасягнулі пенсійнага ўзросту, — каля 16%.

Амаль 90% педагагічных кадраў у сталіцы — жанчыны (па краіне — 88%).

98% выкладчыкаў беларускай мовы, 97,7% рускай, 97% замежных моў — жанчыны. Нават у 62% выпадкаў працоўнае навучанне выкладаюць жанчыны, у 55% — фізічную культуру, у 39% — дапрызыўную падрыхтоўку. 

Сярэдняя намінальная налічаная зарплата настаўнікаў у сталіцы за студзень—жнівень 2025 года склала 2 608 рублёў (альбо 2146 пасля падаткаў). 

Усяго ў Беларусі працуе больш за 102 тысячы педагогаў.

Каментары8

  • Кто тебя учил от женщин что-то ТРЕБОВАТЬ?
    05.10.2025
    Чаму маўчаць феміністкі? ,
  • Анастаc Рынак
    05.10.2025
    І нават без гендарных квот! Вось нагода ганарыцца нашИм прогрессивным феміністычным актвістэссам, тым звязаным з КР і не толькі. Асабліва з улікам асаблівай славы настаўніц як фальсіфікатак на выбарах.

    Ці ў бабарыканскім чаце рэфарматарак ужо абмяркоўваецца гэта тэма, так як дыкпікі Стрыжака, гендарныя квоты на выбары ў КР ці віленскія і варшаўскія прайды?
  • Беларусь перадусім!
    05.10.2025
    "У революции женское лицо. Случай Беларуси" - Ольга Шпарага

    Толькі расейскамоўная інтэрнацыянал феміністка забылася дадаць, што гаворка пра захаванне чырвонай рэвалюцыі, якая ёй ідэйна блізкая.

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо сіл няма глядзець на гэтыя цэны». Беларусы скардзяцца на кошт аўтобусных білетаў у Літву4

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся2

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі57

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА9

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік11

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі24

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць