У Гомелі затрымалі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій
Гамяльчук Ігар Свірыдзенка атрымаў 10 сутак арышту.

Ігар Свірыдзенка
У Гомелі за «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі», імаверна, асудзілі кіраўніка Гомельскага абласнога пошукавага аб'яднання «Памяць Айчыны», паведамляюць праваабаронцы. Арганізацыя, якой кіруе Ігар Свірыдзенка, займаецца захаваннем гістарычнай памяці Беларусі, а канкрэтна — пошукам парэштак ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны і сталінскіх рэпрэсій.
За час існавання арганізацыі яе членамі выяўлена некалькі сотняў загінулых у Вялікай Айчыннай вайне салдат і мірных грамадзян.
Чытайце: У Гомелі адбыліся масавыя затрыманні. У схопленых — сляды збіцця на тварах
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары
Яны жадаюць знішчыць нашу гісторую
У студзені 2023 зламалі помнікі слуцкаму паўстанню супраць камуняк.
Маўчаць пра лясных братоў, пра голад 32-33, пра савецкі фашызм, пра растрэлы беларускіх дзеячаў культуры (а культуру знішчаюць і сёння)
Жадаюць прымусіць нас верыць, што "русскій езык тоже наш, родной"
Лукашэнка яшчэ ў 90е спадзяваўся што яго псеўдаісторыкі павесяць ахвяр курапатаў на фашыстаў.
Акупацыю больш развітай ВКЛ адсталым маскоўскім улусам выдаюць за станоўчую падзею.
Мы за незалежнасць і супраць расейска-савецкіх наратываў!!!!!
Няхай жыве вольная Беларусь!