Грамадства

«Ідзе вайна, кожная краіна стараецца зменшыць рызыку». Дэпутат Сейма Літвы пра законапраект, які закранае інтарэсы беларусаў

Томас Тамілінас расказаў «Свабодзе», што цяпер вакол законапраекта ў Сейме вядуцца дыскусіі. На ягоную думку, закон не мусіць ствараць беларусам перашкод у жыцці, калі ніякай рызыкі няма.

У першапачатковым варыянце законапраект прадугледжваў спыненьне падачы дакумэнтаў на візы, часовыя дазволы на жыхарства для беларусаў і расейцаў, за выключэньнем тых, якія робяцца пры пасярэдніцтве літоўскага МЗС. Для тых, хто ўжо мае візы ці дазвол на жыхарства, абмежаваньняў няма.

Таксама ў першапачатковым варыянце прапаноўвалася спыніць прыём дакумэнтаў на атрыманьне літоўскага грамадзянства для беларусаў і расейцаў. Пазьней абмежаваньні ў атрыманьні грамадзянства для беларусаў прапанавала ня ўводзіць частка дэпутатаў. Адпаведная папраўка паступіла ў Сэйм, і дэпутаты будуць яе разглядаць.

«Закон не павінен ствараць праблем людзям, якія не нясуць рызыкі»

Дэпутат Сэйму Літвы Томас Тамілінас лічыць, што папраўкі ў законапраект мусяць унесьці яснасьць. На яго думку, гэты закон не павінен ствараць праблем людзям, якія не нясуць рызыкі для Літвы.

«Фінальнае галасаваньне можа адбыцца праз два тыдні. Зараз паступілі папраўкі, якія паляпшаюць сытуацыю і мяняюць сутнасьць некаторых палажэньняў. Я так разумею, што папраўкі дапамогуць. Лічу, што мусіць быць лёгіка.

Калі ёсьць рэкамэндацыя з боку літоўскай дзяржавы, ясная мэта знаходжаньня чалавека тут, то ў яго не павінна ўзьнікаць складанасьцяў. Калі няма рызыкі, то навошта людзям псаваць жыцьцё? Рызыкі трэба аналізаваць больш старанна і больш дакладна», — лічыць Томас Тамілінас.

Таксама ён адзначае, што гэты законапраект накіраваны найперш на бясьпеку Літвы, а ў законапраекце прапісана тое, што «і так адбываецца на практыцы».

«Ідзе вайна, цяпер сур’ёзная сытуацыя; кожная краіна, асабліва маленькая, стараецца зьменшыць рызыкі для сябе, калі людзі мігруюць, калі людзі адкрываюць бізнэс. Шмат рашэньняў і працэдур, прапісаных у законапраекце, існуюць і цяпер, і гэта асноўная частка гэтага законапраекту», — кажа дэпутат.

«Няма зьменаў у стаўленьні да беларусаў»

Томас Тамілінас пазытыўна ацэньвае той факт, што цяпер вакол законапраекту пачалася дыскусія і людзі заангажаваныя ў яе, бо «ў дэмакратычнай краіне можна дыскутаваць і зьмяняць нейкія хібы ўраду».

Таксама ён адзначае, што стаўленьне да беларусаў у Літве не зьмянілася з пачатку вайны.

«Я тут не адчуваў ніякіх зьменаў у дачыненьні да беларусаў. Зьмянілася стаўленьне да беларускай дзяржавы і дыктатара, што лягічна. Палітыкі не займаюцца нейкім распальваньнем варожасьці, ідзе гутарка пра тое, як нам разам змагацца з Лукашэнкам і Пуціным і якія санкцыі ўводзіць. Так, санкцыі б’юць па простых беларусах, простых расейцах. Калі санкцыі масавыя, то яны ўзьдзейнічаюць на грамадзян, інакш проста не бывае», — гаворыць Томас Тамілінас.

Першапачаткова дэпутаты масава падтрымалі законапраект, за яго прагаласавалі 113 дэпутатаў, 9 устрымаліся. Пазьней зьявіўся шэраг паправак да законапраекта.

Каментары

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць