Учора ў Гомелі было брутальна затрымана некалькі чалавек. З імі было знята і паказана відэа, на адным з якіх сябры ініцыятывы «Хрысціянская візія» пазналі Аляксандра Тарасенку, былога іераманаха гомельскага Свята-Мікольскага манастыра.

На відэа Тарасенка «прызнаецца», што нібыта размясціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку «абразлівы пост у адрас Лукашэнкі». Цяпер Тарасенка працуе кіроўцам-дальнабойнікам.
Пазней з'явілася інфармацыя, што Аляксандра Тарасенку арыштавалі на 14 сутак.
Таксама ў Гомелі цяпер падвяргаецца крымінальнаму пераследу яшчэ адзін вядомы праваслаўны дзеяч Андрэй Пуканаў. Ён таксама абвінавачваецца ў размяшчэнні на фэйсбуку паста з «абразамі Лукашэнкі».
Каментары