Грамадства33

Зніклы помнік Ларысе Геніюш можа знаходзіцца ў зэльвенскай царкве

Помнік, па звестках «Народнай Волі», знаходзіцца на захаванні ў царкве, на тэрыторыі якой ён стаяў.

У Зэльве знеслі помнік Ларысе Геніюш. Фота: «Радыё Рацыя»

Нагадаем, помнік Ларысе Геніюш у Зэльве знік учора. Дагэтуль стала вядома, што таго патрабавала інфаказачка Вольга Бондарава, але мясцовыя чыноўнікі ёй адказалі, што знос помніка будзе незаконным, пасля чаго ён знік пад покрывам ночы.

У райвыканкаме пераконвалі, што не ведаюць, куды падзеўся помнік, але раілі не шукаць яго і не выкупляць.

«Нават не мучцеся. Помнік знаходзіцца ва ўласніка, і ён не плануе рабіць захады па яго продажы. Я думаю, калі ён ва ўласніка, то ён патрэбны ўласніку», — даводзіла чыноўніца.

Ларыса Геніюш — выбітная беларуская паэтка, якая да канца жыцця не прыняла савецкага грамадзянства, захоўвала грамадзянства Беларускай Народнай Рэспублікі. Яе кніга «Споведзь» — шчымлівыя ўспаміны пра жыццё і савецкае зняволенне — у 1980-я і 1990-я была бестселерам.

Жыхары Зэльвы паставілі ёй помнік каля царквы з блаславення тагачаснага мітрапаліта Філарэта, бо Геніюш, сярод іншага, у часы ганенняў на рэлігію была адной з апор мясцовай праваслаўнай грамады.

«Вы яго не выкупіце, нават не мучцеся». У райвыканкаме пракаментавалі знікненне помніка Ларысе Геніюш

Унук Ларысы Геніюш: Гэта зрабілі ўночы паціху, каб ніхто не бачыў, не ведаў

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася

«Заяву на ўсялякі выпадак я напісала». Прарасійскія актывісткі абмеркавалі, як лацінка і «Наша Ніва» сапсавалі ім жыццё

Каментары3

  • Anatol Starkou
    31.03.2023
    Панове, можа уж хопіць пра "помнік"? Па-першае, гэта быў не помнік,я вам дакладна гавару, бо я яшчэ у Зэльве быў у 70 гадах, так там ужо не было ніякіх думак пра помнікі. Калі мы ездзілі у Зэльву на "картошку", то шмат чаго я слыхаў пра вершы, асабістага спаткання з геніем Геніюш не меў, але я раіў усім каб можна было і чытаць гэтым вершы на камсамольскай лятучцы, бо быу актывіст. Вось такія справы: а зараз, калі і я ўжо стаў амераканска-беларускім пісьменнікам, магу ужо і свае вершы параўноўваць з Геніюш.
  • Краiна беларусаў
    31.03.2023
    Anatol Starkou
    "Если у тебя есть фонтан, заткни его": Козьма Прутков. 
  • Прахожы
    31.03.2023
    Anatol Starkou, - "Амерыканскі пацыент"

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з расійскімі дронамі выкарыстоўваюць сеткамёты2

Пратасевіч падзяліўся, колькі грошай яму трэба на вяселле17

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі5

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне12

Дзяўчына з Масквы апісала, як яе дастаў у самалёце «п’яны мужык з СВА». Ёй параілі, што рабіць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць