Грамадства2828

«Заяву на ўсялякі выпадак я напісала». Прарасійскія актывісткі абмеркавалі, як лацінка і «Наша Ніва» сапсавалі ім жыццё

Бухгалтарка з райцэнтра Юлія Дударэнка — адна з тых, хто змагаецца з беларускай лацінкай. Яна прыйшла на інтэрв'ю да інфаказачкі Вольгі Бондаравай, каб пажаліцца на незразумелыя ёй літары і на «Нашу Ніву», якая «даведалася пра яе ўсё».

Калаж з відэа

— Юля — знакамітасць, ведаюць яе вельмі многія, таму што Юля ў нас змагалася за рускую мову, за вяртанне рускай мовы тапонімам, — прадставіла суразмоўцу Бондарава. — Тэма нашумелая. У Саюзе журналістаў было вялікае абмеркаванне. Праўда?

— Праўда, было. І ў «Нашай Ніве» было. Яны вывучылі дэталёва чаты, у якіх я прысутнічала, за некалькі гадоў. <…> Прычым яны даведаліся пра мае прапіскі, дзе працавала, падышлі вельмі дэтальна да гэтага ўсяго…

— А як адбілася [публікацыя ў «НН»]?

— На сям'і пакуль ніяк не адбілася. Але я напісала заяву, на ўсялякі выпадак.

— Не было пагроз?

— Да гэтага, да таго, як з'явілася ў «Нашай Ніве», было тры паведамленні не вельмі добрага зместу, не вельмі культурнага, што як бы не трэба вось такое рабіць, толькі ўсё іншымі словамі, не вельмі прыгожымі. Пасля гэтага [пасля публікацыі ў «НН»] не было.

— Тэма рэзанансная, яна хвалюе вельмі вялікую колькасць людзей. Як адрэагавалі журналісты на тваю актыўнасць, на ініцыятыву, ці былі прапановы дапамагчы?

— Журналісты зладзілі цкаванне. Хоць я не разумею чаму. Я жыву ў свабоднай краіне, я маю права выказаць свой пункт гледжання на нейкую праблему.

Плюс, як напісала «Наша Ніва», я — бухгалтарка з райцэнтра, таму я маю зносіны з людзьмі, якія прыязджаюць у Мінск, ведаю, як людзі рэагуюць вось на гэтую ўсю лухту [транслітарацыю геаграфічных назваў], ведаю, што кажуць дзеці, калі прыязджаюць першы раз у Мінск, і што дзеці таксама гавораць на гэтае глупства.

Незразумела, адкуль гэта пайшло, што гэта такое. Гэта англійская? Не англійская. А калі гэта не англійская, то чаму гэта ў нас? А якія карані? Гэта дзеці гавораць настаўнікам, якія прыязджаюць з рэгіёнаў на нейкія экскурсіі. Таксама людзі, якія выраслі ў Савецкім Саюзе… У нас была і руская, і беларуская мова…

Вельмі балюча бачыць вось гэта ўсё, калі яны не былі паўгода ў Мінску, а потым прыехалі і… Мае знаёмыя трошкі ачмурэлі, але гэта, мякка кажучы, ува што ператварылі Мінск вось з гэтай вось лухтой. Таму гэта не проста там нейкія літары, нейкія закавыкі.

Ну і плюс сама я таксама не магу на гэта глядзець.

У нас дзве дзяржаўныя мовы. Трэба, каб і было дзве.

Чытайце таксама:

Дзяржкамітэт па маёмасці прыдумаў сваё абгрунтаванне, чаму лацінку можна прыбраць з вуліц

«Эта транслитерация для меня как жителя восточной Беларуси является непонятной». Лацінку ў Беларусі хоча адмяніць магілёўскі адэпт Пуціна

Кароткі ўрок беларускай лацінкі

Каментары28

  • баж і укж
    10.01.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Невежда
    10.01.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Алек. Ру
    10.01.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў5

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што УСУ амаль цалкам зачысцілі Купянск ад расіян11

Памёр Генадзь Пашкоў2

Збор для Вані Сцяцэнкі закрылі грашыма з арыштаваных сродкаў гродзенскіх блогераў7

Цэны на жывыя навагоднія ёлкі сёлета будуць меншыя, чым летась

Круты расказаў, калі ў неба ўзляціць першы беларускі самалёт11

У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву31

Папулярнага гомельскага блогера не забралі ў армію, ён проста піярыў сілавікоў8

У Літве абвясцілі, хто падзеліць мільён еўра за ідэі па збіванні паветраных шароў з Беларусі4

Расія страчвае кантроль над Усходняй Еўропай — але размова не пра Беларусь3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў5

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць