Грамадства44

Жонка прэзідэнта Зімбабвэ сустрэлася з Ірынай Абельскай

Жонка прэзідэнта Зімбабвэ Аксілія Мнангагва, якая сёння прыляцела з візітам у Беларусь, наведала Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, якім кіруе Ірына Абельская.

«Наведванне пачалося з відэапрэзентацыі, а пасля госці паказалі аддзяленні, якія займаюцца скрынінгам анкалагічных захворванняў, жаночым здароўем, дыягностыкай і рэабілітацыяй, навучаннем спецыялістаў», — паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Ірына Абельская выказала надзею, што гэты візіт «дапаможа ўзмацніць агульныя вынікі па аказанні якаснай медыцынскай дапамогі».

У студзені гэтага года Абельская была ў складзе беларускай дэлегацыі падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Харарэ ў студзені гэтага года. Яе побач з Мікалаем Лукашэнкам, меркаваным сынам Абельскай, заўважылі на ўрачыстым прыёме.

Падчас свайго візіту ў Беларусь жонка зімбабвійскага лідара мае намер таксама сустрэцца з міністрам аховы здароўя Дзмітрыем Піневічам, з якім, як афіцыйна сцвярджаецца, абмяркуе перспектывы супрацоўніцтва ў сферы аховы мацярынства і дзяцінства.

Каментары4

  • галаледзіца
    05.04.2023
    цікавы ва ўсіх сэнсах візіт...
    першая ледзі (ці першы ледзь) звычайна суправаджае прэзідэнта, а тут прыляцела адна і сустрэся з... як яе назваць ? (абельскую)
  • Пачамучка
    05.04.2023
    А чаму не з Ірынай Дарафеевай?
  • Ёсік
    05.04.2023
    А хто такая абельская, што патрапіла ў атачэнне дырэктара саўгаса? Навошта цягае яе за сабой. Школу, што пабудаваў гуцырыеў, на яе запісалі, як уласьніцу. Мо скажаш, Лукашэнка, сваім аматарам, хто нарадзіла Колю. А то неяк няёмка, сам байструк, і выхоўваеш байструка.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць