Навука і тэхналогіі11

У папулярнай праграме для вывучэння моў Duolingo знайшлі небяспечны недахоп

Ён дазваляе атрымаць шмат звестак пра любога карыстальніка па яго email.

Сайт Duolingo. Скрыншот Ade Oshineye / Flickr

На гэта слабое месца праграмы звярнулі ўвагу яшчэ ў лютым, калі ў продажы з'явіліся звесткі мільёнаў карыстальнікаў платформы, а нядаўна з'явіўся рэпазіторый на Github, які спрашчае іх выкарыстанне.

Прыклад выкарыстання скрыпта на Github. Фота: тэлеграм-каналы

Сутнасць у тым, што калі вы адкрыеце спасылку https://www.duolingo.com/2017-06-30/users?email=*электронная пошта карыстальніка*, то атрымаеце наступныя звесткі пра яго:

  • юзернэйм і імя, якія ён указаў;
  • краіну, якую ён пазначыў у профілі;
  • дату рэгістрацыі акаўнта;
  • ці прывязаны Facebook або Google ID да Duolingo;
  • ці прывязаны нумар тэлефона да старонкі;
  • якія мовы вывучае і наколькі далёка прасунуўся;
  • якую мову вывучае цяпер;
  • ці быў анлайн апошнім часам;
  • колькі дзён запар займаецца;
  • для некаторых карыстальнікаў — можа паказаць, што яны карыстаюцца айфонам;
  • шэраг службовых нататак, да прыкладу, ці мае чалавек правы мадэратара або з'яўляецца «глабальным амбасадорам Duolingo».

Чым небяспечныя звесткі, якія дае гэта недасканаласць Duolingo?

Па-першае, гэта проста сведчанне таго, што кампанія, якая валодае Duolingo, слаба клапоціцца пра персанальныя звесткі карыстальнікаў. Праз месяцы пасля таго, як пра недахоп стала вядома, яго не выправілі — невядома, якія яшчэ сюрпрызы і недасканаласці могуць чакаць наперадзе.

Па-другое, бадай, галоўная небяспека — ведаючы толькі email, можна даведацца даволі шмат пра любога карыстальніка сэрвісу. Да прыкладу, гэта магчымасць вызначыць лакалізацыю чалавека і даведацца ягоны нікнэйм. У сэрвісах накшталт Duolingo людзі рэдка задумваюцца пра бяспеку сваіх звестак, а веданне гэтай інфармацыі можа вельмі шмат сказаць пра чалавека.

Што рабіць, каб абараніцца ад такіх уцечак?

Пазначайце ва ўсіх сэрвісах як мага менш вашых праўдзівых звестак і не звязвайце іх з іншымі сэрвісамі. Да прыкладу, замест рэальнага імя пазначце выдуманае, а ў якасці імя карыстальніка абярыце нешта зусім не звязанае з вамі. Таксама не пазначайце сапраўдную краіну пражывання.

Майце хаця б два імэйлы: адзін для перапіскі і іншых больш важных спраў, а другі — для рэгістрацыі ў розных сэрвісах. Другі мусіць быць максімальна адвязаны ад вашай асобы, тады ў выпадку «зліву» стане даступны толькі ваш «забаўляльны» email, па якім будзе складана вас адшукаць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Ілектронік
    12.04.2023
    імэйл – гэта ілектронная пошта? 😄

Цяпер чытаюць

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць2

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі пракаментавалі дзіўнае відэа з «дзявяткай» на беларускіх нумарах9

У Якуцку забітыя ўдава і малы сын мясцовага палітыка, які загінуў ва Украіне — падазраюць 16‑гадовую дачку3

Новы сімвал супраціву пакалення зумераў: «Вясёлы Роджэр» з анімэ3

У жывым эфіры загінуў вядомы 23‑гадовы скалалаз2

Чаму ўсё больш жанчын цяпер носяць доўгія валасы?15

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць2

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць