Грамадства11

«Ніколі не бачыў іх такімі худымі». Рэдкіх быкоў з адрэзаных паводкай астраўкоў пад Туравам так пакуль і не вывезлі

Выданне Tochka.by пацікавілася ў жыхара вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна, як змянілася за тыдзень сітуацыя з рэдкімі турападобнымі быкамі, якія аказаліся адрэзаныя паводкай ад «вялікай зямлі» і рызыкуюць памерці ад голаду. Высветлілася, што пакуль што асабліва хваліцца няма чым.

Інфарматар паведаміў, што на гэтым тыдні сапраўды было прыкметнае пэўнае ажыўленне. Па-першае, некуды вывезлі тушы мёртвых жывёл. Але эвакуяваць з астраўкоў жывых быкоў, як ён кажа, нерэальна. Бо вады яшчэ занадта шмат, і пры спробе перабрацца ўплаў быкі, хутчэй за ўсё, патонуць.

На асобных участках сушы ёсць сена, і жывёл хтосьці корміць. Але выгляд жывых быкоў не вельмі прэзентабельны. Жыхар Пагоста гаворыць, што ніколі не бачыў гэтых жывёл такімі худымі.

Датэлефанавацца да Жыткавіцкага райвыканкама гэтым разам не атрымалася. Суразмовец спачатку спаслаўся на занятасць, а затым перастаў адказваць на званкі.

Раней у райвыканкаме казалі, што вада, маўляў, спадае і ў панядзелак (10 красавіка) можна будзе пераправіць жывёлу ўплаў, пагрузіўшы ў лодкі цялят, за якімі, па задумцы, маглі б пайсці дарослыя асобіны. Але, мяркуючы па ўсім, аб'ём вады і слабы фізічны стан быкоў не дазволілі гэта зрабіць.

Турападобныя быкі з'явіліся на Тураўшчыне ў сакавіку 2020 года ў рамках міжнароднага праекта ПРААН/ГЭФ «Ветландс» па аднаўленні біяразнастайнасці пойменных лугоў Прыпяці. Тады 15 асобін гэтай жывёліны перавезлі сюды з латвійскага нацыянальнага парку «Кемеры».

Акрамя непасрэдна размнажэння, у «задачу» жывёл уваходзіла паяданне высокай травы і маладых парасткаў вербалозу, якімі павольна зарастаюць пойменныя лугі.

Каментары1

  • Сьведка
    13.04.2023
    Нават і не сумняваўся, што так і будзе. Ніхто нічога рабіць не будзе. Як сапраўдныя бальшавікі, яны нічога прадпрымаць ня будуць. Каб забіць усіх навокал, закатаваць, застрашчаць.... гэта як нехернахер!

Цяпер чытаюць

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Каралёва фінішавала 45‑й на дыстанцыі 10 кіламетраў2

«У сям'і размаўляем кожны на роднай мове». Заснавальніца беларускай ініцыятывы «Годна» выйшла за ўкраінскага ютубера16

Як гомельская майстрыха стала зоркай Threads за адны суткі1

Мінчане купілі дарагую кватэру ў модным раёне, а цяпер шкадуюць. Усё з-за суседзяў зверху13

2420 расійскіх вайскоўцаў даслалі свае каардынаты для актывацыі «старлінкаў». Аказалася, што даслалі ўкраінскім хакерам6

Мінабароны РФ упершыню прызнала ўдары па Расіі новымі ўкраінскімі ракетамі «Фламінга»6

Расіянін папрасіў парэкамендаваць беларускі горад для пераезду. Беларусы параілі Смаленск28

Уласнік дома здагадаўся пра крадзеж, пабачыўшы перастаўленыя тэпці

У Мінску на ўчастку праспекта Пераможцаў забяруць адну паласу руху для будаўніцтва метро

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць